Арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл" пачынаецца ў Нясвіжы. 21.by

Арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл" пачынаецца ў Нясвіжы

30.06.2012 11:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл" пачынаецца ў Нясвіжы

           


30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нясвіжы, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі, упершыню пройдзе форум прафесійных тэатраў "Тэатр Уршулі Радзівіл". Амаль пасля двух стагоддзяў перапынку сцэнічныя падмосткі замка Радзівілаў зноў ажывуць.

Як расказала "Р" прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб, спектаклі, якія звязаны з гісторыяй вядомага магнацкага роду, на фестывалі прадставяць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы ("Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл") і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага ("Пане Каханку"). Спектаклі на гістарычную тэматыку прадэманструюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ("Леаніды не вернуцца на Зямлю") і Мінскі абласны драматычны тэатр ("Паланэз на развітанне").

Перад пачаткам вячэрніх спектакляў з 18.00 будзе дзейнічаць "Горад майстроў і рамёстваў", дзе госці змогуць адчуць атмасферу мінулых вякоў, пазнаёміцца з сярэдневяковымі рамёствамі, танцамі, гульнямі, кухняй, убачыць сапраўдныя рыцарскія турніры, паспрабаваць сябе ў якасці каваля ці ліцейшчыка.

Аб тым, што першы тэатральны форум выклiкаў вялікі інтарэс і атрымаў шырокі рэзананс, сведчыць той факт, што білеты на дзённыя спектаклі былі раскуплены яшчэ месяц таму. У дзень мерапрыемства плануецца продаж дадатковых квіткоў. Мяркуецца, што спектаклі арт-фэсту "Тэатр Уршулі Радзівіл" наведае больш як 3000 чалавек.

Новы праект, ініцыіраваны Міністэрствам культуры, мае на мэце паказаць глыбіннасць тэатральных традыцый і мастацтва Беларусі, звярнуць увагу на гістарычную спадчыну, стварыць мост паміж гісторыяй і сучаснасцю беларускай культуры.

У тэму

Правядзенне знакавых культурных мерапрыемстваў у Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку "Нясвіж" стала традыцыйным. Так, у мінулыя выхадныя ў культурнай сталіцы Беларусі 2012 года прайшоў фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", у маі тут адбылося XVII свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, прафесара Міхаіла Фінберга. У культурную сталіцу Беларусі ўжо завіталі ўдзельнікі ІІ Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае", у кастрычніку тут пройдуць канцэрты Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нясвіжы, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі, упершыню пройдзе форум прафесійных тэатраў "Тэатр Уршулі Радзівіл". Амаль пасля двух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика