Памёр Сяржук Вітушка, кіраўнік легендарнай менскай "Талакі"
02.07.2012 10:44
—
Новости Культуры
|
Памёр Сяржук Вітушка, кіраўнік легендарнай менскай "Талакі" Сёння раніцай у віленскай лякарні памёр Сяржук Вітушка. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай "Талакі" — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.
Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу. У пятніцу ў яго здарыўся інфаркт. Выхадныя ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі і дачкі Паўліны, якія апекаваліся ім, немачным, доўгія гады ягонай слабасці. Сяржук нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладзечанскага р-на. Скончыў гістфак БДУ. Шмат пісаў на тэмы маладзёвага руху, аховы помнікаў, краязнаўства. З 1991 года жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачанні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў "сляпыя экскурсіі" для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, працягваў пісаць дзіцячыя казкі і п’есы-батлейкі. У 2011 годзе выйшла яго кніга "Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!". Радыё "Рацыя" зафундавала кампакт-дыск на яе аснове. Яго прэзентацыя ў Мінску стала апошняй імпрэзай з ягоным удзелам. Пасля страты нагі яго перавезлі жыць у віленскую кватэру Сяргея Дубаўца, што на першым паверсе. Бо з пятага паверху сваёй кватэры Вітушку цяжка было вазіць на штодзённыя працэдуры ў шпіталь. Хаваць Вітушку будуць у Чысці. Час пахавання паведамім дадаткова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння раніцай у віленскай лякарні памёр Сяржук Вітушка. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай "Талакі" - адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у...
|
|