Наш гонар — сiвая даўнiна. 21.by

Наш гонар — сiвая даўнiна

07.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялікае княства Літоўскае вачамі гісторыкаў

Прэзентацыя выдання Уладзіміра Арлова і Дзмітрыя Герасімовіча «Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» адбылася 6 жніўня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая праца з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярнага выдання «Краіна Беларусь». Абодва тамы выйшлі ў славацкім выдавецтве «Kalligram».

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі кніга прысвечана часам Вялікага княства, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай. Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Кніга знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.

Аўтары не абмяжоўваюцца храналагічнымі межамі існавання Вялікага княства Літоўскага. Шэраг раздзелаў апавядае пра становішча нашых земляў у складзе Расiйскай імперыі, вызваленчую барацьбу і спробы адрадзіць дзяржаву, пра нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагоддзі.

У кнізе каля 2000 ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу былі дагэтуль невядомыя.

Да імпрэзы падрыхтавана таксама выстаўка «Старонкі гісторыі і культуры Беларусі». Сярод яе экспанатаў — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582 г.) — першая друкаваная гісторыя Вялікага княства Літоўскага, выданні актаў, грамат, заканадаўчых дакументаў, матэрыялаў канцылярыі ВКЛ. Прадстаўлены выданні Трэцяга Статута ВКЛ (1619, 1693 гг.), а таксама рукапісная копія канца XVIII ст. гэтага збору законаў феадальнага права.

Асобны раздзел прысвечаны прадукцыі першых беларускіх друкарняў: шэдэўр кнігадрукавання ВКЛ XVI ст. — Брэсцкая, альбо Радзівілаўская, Біблія (1563 г.), першае беларускае друкаванае Евангелле (1569 г.), выдадзенае Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам, выданні знакамітай друкарні Мамонічаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску прайшла прэзентацыя iлюстраванай гісторыі ВКЛ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика