Надзея Купрацэвіч у свае 88 і танчыць, і пяе. 21.by

Надзея Купрацэвіч у свае 88 і танчыць, і пяе

22.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Песню «Увесь мой род гуляе» пяе Надзея КУПРАЦЭВІЧ (на здымку злева) са сваім фальклорна-этнаграфічным ансамблем «Пухаўчанка». Яшчэ ў далёкіх 40-х мінулага стагоддзя жынчына арганізавала аднавяскоўцаў, улюбёных у песню роднага краю. Са старта іх было больш за 16. А ў 1954 годзе калектыў упершыню пачулі са сцэны. З таго часу і гучаць беларускія, украінскія і рускія народныя песні пад вясёлы гармонік. У гэтым годзе галасы «Пухаўчанак» упрыгожаць фестываль.

Калісь настаўніца пачатковых класаў, а цяпер заслужаны ветэран, для сваіх проста Надзька. Жыццё яе складвалася нялёгка, але песня давала сілы ісці далей. І ў свае восемдзесят восем яна танчыць польку, вальс, кракавяк, каробачку, гапак… і гэта далёка не ўвесь спіс.

— Сёння палова калектыву пакінула нас, — гаворыць Надзея Іванаўна, — але моладзь падтрымлівае. Самы малодшы ў ансамблі «музыка» Сяргей Макарэвіч. Кіраўнік ансамбля, Ірына Купрацэвіч, таксама дзяўчына маладая і таленавітая. Мы не родныя. Цёзкі. Вось так цікава атрымалася. Адна — ветэран, некалі арганізатар.  А  другая — мастацкі кіраўнік.

— У нашым СДК ёсць нават дзіцячы калектыў «Зараначка», — падхапіла размову Ірына. — З вялікім задавальненнем малыя пераймаюць народную песню. Так што не загіне творчасць.

Адзенне ў «Пухаўчанак» сваімі рукамі зроблена. Усе тут майстрыхі. На белых саматканых кашулях красуюцца палескія кветкі. А песні пяюць розныя. Ні адно свята, ні адзін абрад не праходзіць у вёсцы без удзелу калектыву. Здаецца, што сапраўды ўсе тут — адна вялікая сям’я!

Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН»

Фота  аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песню «Увесь мой род гуляе» пяе Надзея КУПРАЦЭВІЧ (на здымку злева) са сваім фальклорна-этнаграфічным ансамблем «Пухаўчанка». Яшчэ ў далёкіх 40-х мінулага стагоддзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика