З Акінчыц – у вялікі свет
22.09.2012
—
Новости Культуры
|
Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 і 20 верасня.
Жыццё ў Альбуці віравала. Дзяцей у Міцкевічаў — поўная хата. Старэйшыя, меншыя. Гадавалі адзін аднаго, дапамагалі і маці па гаспадарцы, і бацьку ў лесе. А дзядзька Антось прывучаў дзяцей лавіць рыбу у воднай артэрыі, у якую з Нёмана заходзіла яна. …Нават не верыцца, што такую прыгожую выстаўку са старымі здымкамі і прыладамі можна стварыць у… хляве! «Пчалярства і рыбалоўства» — сапраўдная энцыклапедыя для зацікаўленых. Не трэба і машыны часу, каб трапіць у мінулае: выстава сабрала даўнія прадметы, якія, не выключана, трымаў у руках і дзядзька Антось! Рарытэты — калоды (лежакі і стаякі), медагонка, ночвы, куды вылівалі мёд, кармушкі для пчол, дымар — як з маленства Якуба Коласа. «Яшчэ з вясны, у час перабору, сюды прывезлі пчол калоду, ну, так, між іншым, для заводу…» «Калі казаць пра човен дзедаў, то трэба ўжо, каб кожны ведаў пра дзеда Юрку хоць «І не так ужо баліць ім гэтых груш натрэсці, як Пятруся абурыці або ў злосць увесці…» Сям’я Костуся Міцкевіча абжыла і ўрочышча Ласток, ці, па-іншаму, Сухошчына. Каштоўнасць і прывабнасць сядзібы ў тым, што там — аўтэнтычныя хата і гумно, студня, якія бачылі Якуба Коласа і яго сям’ю. Прыкметы новага часу — змены ландшафту: мясцовае азярко высахла, рэчачкі, што прабягала побач, няма…
— У Ластку першым арандатарам фальварка быў Іосіф Франк Сухаверх — плытагон. Яго запрасіў Радзівіл. Іосіф быў адукаваны чалавек. Сухаверхі, дарэчы, мае прапрадзеды па лініі мамы, — дапаўняе Соф’я Міцкевіч. — Іосіф Франк Сухаверх потым захварэў на туберкулёз. І ў арэнду фальварак забірае Пятрусь — брат бацькі Коласа. Таму паэт часта называе Ласток Сухошчына. Ад слова «сухоты». Пасля Пятрусь папрасіў дазволу ў Радзівіла перабудаваць старэнькую хату, паколькі там жыў хворы чалавек. І атрымаў дабро. Але толькі яны пабудаваліся, Петрусю не захацелася заставацца ў Ластку. Ён сказаў Міхалу: «Ідзі ўжо ты працуй». А тая хата была пабудавана ў 1879 годзе і прастаяла яшчэ не адзін год.
Тут варылі радзівілаўскую смалу, якая і дала назву мясціне. У Смольні Міцкевічы пасяліліся ў 1910 годзе. Жылі тут сёстры і браты паэта. Маці Коласа Ганна Юр’еўна тут закончыла свой век у 1929 годзе, а дзядзька Антось — у 1918-м. У Смольні Якуб Колас бываў некалькі разоў. Прыязджаў сюды і падчас летніх вакацый, калі настаўнічаў на Піншчыне. Пасля вайны ў Смольні працягвалася праца над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка», напісаны шэраг вершаў, апавяданняў, сядзіба фігуруе і ў трылогіі «На ростанях». І гэтае месца сёлета — юбіляр. 45 гадоў таму ў Смольні адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Дрэвы ў гонар Песняра — найлепшая памяць! Яны — своеасаблівыя сімвалы Смольні. Па-першае, музей задумаў праект — сквер «Дрэва жыцця». «А сорак тры гады назад мы з Уладзімірам Іванавічам, сынам Міхаліны Міхайлаўны, закладвалі тут сад, — кажа Соф’я Міцкевіч». Па-другое, з замілаваннем можна пастаяць і паслухаць, як шапацяць-перамаўляюцца між сабой драбналістыя ліпы — пяць драўляных сясцёр зрасліся ў адну. Божа мілы, іх садзіў сам Якуб Колас! Было гэта ў 1911 годзе, адразу пасля выхаду з турмы. Добра пася- дзець ў адзіноце і ля дзвюх ліпак дзядзькі Антося, якія пасаджаны ім у той жа год. …А напярэдадні дзядзька прыгнаў плытам па Нёмане разабраны зруб школкі, якую аддалі пад знос, таму яе Антось і купіў. А паколькі школка не магла быць малой, таму і хата атрымалася такая доўгая і вялікая. На два аддзяленні. Антось цешыўся: «Ну, нарэшце, мы маем над палацамі палац! Сваю ўласную хату». Будынак паставілі, але вакол не радавалі вока і душу пустэча. І Якуб Колас прапанаваў: «Давай, дзядзька, будзем аздабляць гэтае месца». З легкай рукі Песняра і растуць цяпер гэтыя ліпы. У хаце доўгі час жыў малодшы брат Якуба Коласа — Іосіф Міхайлавіч з сям’ёй. І калі пачалі шукаць месца пад музей, ён яе аддаў. У «палацы над палацамі» Скарб — экспанаты, якія зробленыя рукамі выдатнага майстравога — дзядзькі Антося. Калекцыю сабраў Іосіф Міхайлавіч: бочкі, кубел, скобы, разакі, разцы. Асаблівая каштоўнасць — полаз для санак. Дзядзька Антось хацеў змайстраваць для сябе выхадныя саначкі, але не паспеў. Раптам памёр. І полаз — апошняя рэч, якую ён зрабіў. …За гэтым сталом у хаце сядзелі ў 1912 годзе Якуб Колас і Янка Купала, тут адбылася іх першая сустрэча. І сёлета ў сярэдзіне жніўня ў гонар стагоддзя са знакамітай падзеі адкрылі ў Смольні камень-помнік.
…Аднойчы гасцявала на Стаўбцоўшчыне Марыя Дзмітрыеўна, жонка Якуба Коласа. Яна была з сям’і светара, вельмі інтэлігентнай. І калі ў лесе назбірала шмат суніц, вырашыла: «Трэба было б зварыць варэнне». Але тут жа яго не варылі, не ведалі, што гэта такое. І Марыя Дзмітрыеўна папрасіла Якуба Коласа, які ехаў на кірмаш, каб купіў жалезны таз. І варэнне было зварана. А сведка таго часу — таз — цяпер стаіць у музеі ў Смольні. …У чырвоным кутку — іконка святога Мікалая Цудатворца. Мікалаеўшчына названа ў гонар гэтага святога, а не князя Радзівіла, даводзіць экскурсавод: «Тут іконка вельмі старажытная. Часта ў мяне пытаюцца: чаму вёска названа Мікалаеўшчына. Я цэлы год працавала і высветліла: Мікалаеўшчыну купіў Мікалай Радзівіл Чорны. Значыць, яна ўжо раней мела сваю назву… Мікола Цудатворац — заступнік маракоў, аўтамабілістаў, рачнікоў. А па ўспамінах старых людзей, у Мікалаеўшчыне мелася прыстанька. І на ёй была маленькая бажнічка — каплічка, дзе людзі маліліся. Дарэчы, прыстанька — вядомае месца, там прайшоў нелегальны настаўніцкі з’езд». І ў Мікалаеўшчыне — адзін з першых помнікаў, які паставілі Коласу. Вёска можа паведаміць не адну займальную гісторыю. Так, калісьці тут стаяла карчма, дзе начавала… будучая жонка Лжэдзмітрыя — Марына Мнішак. Яна ехала ў Маскву. А Дзмітрый даў такі загад: «Вказываю, загатить гать в деревне Николаевщезне, дабы невесте моей хорошо ехать было». Музей еўрапейскага тыпу Вернемся да Смольні. Літаратурная экспазіцыя тут месціцца ў асобным будынку, знаёміць з біяграфіяй паэта, яго творчым шляхам з дапамогай пісьмаў, фотаздымкаў, дакументаў, рэдкіх выданняў твораў Коласа. Ёсць тут і пераклады на замежную мову, буклеты пра народнага паэта. Глядзіць на гасцей задуменны Колас, якого выразалі з чырвонага дрэва. Па ўспамінах родных зроблены партрэт дзядзькі Антося, бо здымкаў не захавалася. «З першага погляду старыя людзі Мікалаеўшчыны пазналі дзядзьку Антося. Вельмі падобны», — паведамляе Соф’я Міцкевіч.
Чарговая карціна — як праходзіць нелегальны настаўніцкі з’езд. Якуб Колас выступае з прамовай. Паліцыя наляцела, пазабіралі ў хлопцаў пашпарты, і з’езд праваліўся. «А ў Івана Фёдарава — Янкі Маўра — нават меўся пісталет. І ён трошкі быў вінаваты ў тым, што з’езд выявілі, таму што прыехаў на ровары. А ў той час на ровары — гэта як цяпер на ракеце», — смяецца Соф’я Пятроўна. — Па жыцці Якуб Колас быў вельмі актыўны. Уставаў у пяць-шэсць гадзін раніцы, садзіўся за стол і пісаў. Прытым кожны раз сачыў, якое будзе надвор’е… Калі апошні раз прыязджаў у родныя мясціны, то, разводзячы рукамі, сказаў старэйшай сястры: «Ну, Міхаліна, я,
«З хваляваннем наведаў музей народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, вершы якого я з дзяцінства помню і люблю. Таму з сабою ўзяў кніжку яго паэзіі. Там, у прасторах Сусвету, асаблівым сэнсам напаўняліся радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы…» — пакінуў запіс касманаўт Пётр Клімук у Смольні. «У бытнасць Савецкага Саюза ў нас былі стасункі з Зорным Гарадком, касманаўты заўсёды прыязджалі на Стаўбцоўшчыну, — распавядаюць у Мікалаеўшчыне». Увогуле, многа знакамітых гасцей наведвалася ў коласаўскія мясціны: кампазітары, спевакі, пісьменнікі. Аднойчы ў Смольню завіталі італьянцы і здзівіліся: «У лесе такі шык-мадэрн, такі прыгожы музей!» — Да 130-годдзя Якуба Коласа ў маі ў нас адбыўся фестываль юных музыкаў «Сымон-музыка». Яны прыязджалі з розных куткоў Беларусі, Расіі, Украіны. Нядаўна мы сустракалі паслоў з Венесуэлы, Паўночнай Карэі, Расіі, Кіргізіі, Эстоніі, Польшчы, Татарстана і іншых краін. 3 лістапада, як заўсёды, у нас пройдуць «Каласавіны» ў музеі Якуба Коласа ў Мінску. Ну а на Стаўбцоўшчыне гасцей чакаем 5 лістапада. Будзе вялікае свята ва Урочышчы «Дубы», ці Бервянец, — закончыла экскурсію Соф’я Міцкевіч. Па коласаўскіх мясцінах вандравала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 і 20 верасня.«Падгляд пчол» і «Дзедаў човен»Жыццё ў Альбуці віравала. Дзяцей у Міцкевічаў — поўная хата....
|
|