На Астравеччыне 17 лістапада зайграе арган
15.11.2012
—
Новости Культуры
|
Чарговы канцэрт пройдзе ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы ў суботу,17 лістапада, у 16 гадзін. У праграму канцэрта ўключаныя творы Баха, Рахманінава, Шапэна, Чайкоўскага, Гендэля і Агінскага. Прагучаць яны ў выкананні арганістаў Андрэя Міхневіча і Андрэя Музыкантава, вакалістаў Кірыла Старасценкі і Таццяны Глазуновай. Білеты на дабрачынны канцэрт можна набыць у касцёле. Дабрачынныя канцэрты арганнай і вакальнай музыкі ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы арганізоўваюць ксёндз-пробашч Леанід Нясцюк і арганіст гэтага касцёла Андрэй Міхневіч. Гэта стала візітнай карткай храма. Канцэрты збіраюць людзей не толькі з Астравецкага раёна, але і далёка з-за яго межаў. Аддзел інфармацыі. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы канцэрт пройдзе ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы ў суботу, 17 лістапада, у 16 гадзін. |
|