Нашчадак Напалеона Банапарта наведае Беларусь
21.11.2012 15:24
—
Новости Культуры
|
Нашчадак Напалеона Банапарта наведае Беларусь23-25 лістапада ў Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы ў сувязі з 200-годдзем вайны 1812 года. Праграмай памятных мерапрыемстваў прадугледжана набажэнства ў памяць загінулых у вайне 1812 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіюма, ў якім возьмуць удзел члены аргкамітэта, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства можна будзе пабачыць і нашчадка Напалеона Банапарта - Шарля Напалеона, а таксама нашчадкаў іншых гераічных асоб таго часу і прадстаўнікоў Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года з Расіі. Наведвальнікі таксама змогуць пабачыць выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне. У гэтыя ж дні ў Барысаве пройдзе IV Міжнародная канферэнцыя "Каладзееўскія чытанні" і ўрачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, ў якога была самая вялікая бібліятэка літаратуры, прысвечанай 1812 году. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23-25 лістапада ў г. Барысаве і Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года. Праграмай памятных мерапрыемтсваў прысвечана...
|
|