Заснавальнік мастацкай школы Васіль Таркан ладзіць выставу. 21.by

Заснавальнік мастацкай школы Васіль Таркан ладзіць выставу

10.12.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мастак Васіль Таркан тлумачыць філасофскі сэнс свайго твора “Адам і Ева”.

Каб адказаць самому сабе і іншым, што паспеў за жыццё, мастак Васіль Таркан ладзіць выставу, прымеркаваную да свайго 65-годдзя.

Васіль Таркан арганізаваў маладзечанскую мастацкую школу і дэкаратыўна-прыкладное аддзяленне, якое працуе ў музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага, удзельнічаў у стварэнні раённай мастацкай галерэі ў вёсцы Плябань.

– Дэкаратыўна-прыкладное аддзяленне мы спачатку арганізавалі як спецклас у мастацкай школе, а праз два гады перанеслі яго ў музвучэльню, – распавядае мастак.

– Узнікла яно дзякуючы былому старшыгі гарвыканкама  Генадзю Карпенку. Гэта быў пачатак 90-х, такі ўздым быў! Усе ляталі! Я прыйшоў, расказваю яму, як было б добра арганізаваць такое аддзяленне для навучэнцаў, у нас жа столькі таленавітай моладзі. Ён адказвае: “А што табе перашкаджае?” Патэлефанаваў міністру адукацыі, пагаварыў, я потым з’ездзіў у міністэрства, дапамагаў намеснік міністра культуры Скараходаў – вось і адкрылі без марнай валакіты.

Свабоднае філасофскае мастацтва

Мастак лічыць, што сучасных наведнікаў выстаў і патэйцыйных пакупнікоў карцін творца мусіць здзіўляць. Васіль Таркан знайшоў свой спосаб, як зрабіць свае працы цікавымі многім аматарам мастацтва.

– Я працуе над свабоднымі філасофскімі тэмамі, дастаткова новымі для беларускага выяўленчага мастацтва, – дзеліцца Васіль Таркан. – Вось паглядзіце на “Адама і Еву”. Мужчынская і жаночая постаці зліваюцца ў адно цэлае, над імі распускаецца кветка, а тут і змей-спакушальнік… Такія працы хочуць набываць.

Філасофскі сэнс з’яўляецца ў творах Васіля Таркана невыпадкова. Пасля Мінскага мастацкага вучылішча ён вагаўся, куды ісці вучыцца далей. І абраў філасофскі факультэт Белдзяржуніверсітэта, таму што “філасофія – навука над усімі навукамі”.

У мастацкай вучэльні ён пачынаў вучыцца разам з вядомым скульптарам Уладзімірам Жбанавым, чые працы ўпрыгожваюць Маладзечна. Потым Жбанаў перайшоў на іншае аддзяленне – скульптурнае.

У суботу, 15 снежня, у Мінскім абласным драмтэатры адкрываецца выстава Васіля Таркана.

Настаўнік малявання галоўнага доктара

Пасля вучобы Васіль Таркан прыехаў працаваць настаўнікам у цяперашнюю гімназію №6. І так сваіх вучняў за год падцягнуў, што ўсе вучыліся на “выдатна”, не было каму паставіць выніковай адзнакай “чацвёрку” для разнастайнасці.

Многія вучні мастака знайшлі сябе ў творчасці.

Адзін з вучняў – цяперашні галоўны доктар маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Савіцкі.
– Я прыходзіў павіншаваць яго з новай пасадай, Сяргей пазнаў мяне і прыгадаў адзін урок, – гаворыць мастак. – Расказвае мне, што гэта было вясной. Я прыйшоў у клас і сказаў вучням, што мы не будзем сёння маляваць, а пойдзем у парк, будзем любавацца прыродай. Такі вось урок быў.

Мост на Лясныя запалкамі не мераў

Васіль Таркан пачаў паралельна працаваць у школе №9, што ў Залінейным мікрараёне. Лясных многія пабойваліся, бо, як расказвалі, чужакоў “леснікі” прымушалі лічыць, калькі каробак ад запалак змяшчаецца на мосце праз чыгунку.

Калі мастак упершыню пераходзіў праз мост, пачуў, што дзеці разбягаюцца і шыкаюць: “Настаўнік”. Стаў пасярод маста і крыкнуў: “А ну вылазце!” Школьнікаў настаўнік не тое, што не баяўся, але потым і вучыў іх біцца, бо сам кандыдат у майстры спорту па вольнай барацьбе.

Маладога педагога папрасілі ў школе арганізаваць канцэрт, прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Такі канцэрт зладзіў, што ва ўсіх вочы ззялі. Галоўнай дэкарацыяй павінны быць агонь. Як зрабіць агонь пасярод школы? Мастак прымацаваў чырвоную тканіну, а знізу паставіў вентылятары. Тканіна развявалася, і здавалася, што гэта сапраўды агонь гарыць.

Лецішча відаць з балкона

У 1978 ён арганізаваў мастацкую школу і 33 гады адпрацаваў у ёй дырэктарам.

Аднак і на заслужаным адпачынку ён працягвае займацца актыўнай дзейнасцю – стаў старшынёй маладзечанскага аддзялення беларускага таварыства інвалідаў.

У мастака двое сыноў, адзін з іх таксама творчы чалавек, працуе фатографам.

Гаворыць, што самае страшнае – калі чалавеку на пенсіі нічога не хочацца. І што галоўны паказчык культуры – калі не забываюць сваіх бацькоў у самым шырокім і філасофскім сэнсе.

Мае лецішча.

– Выходжу на балкон сваёй кватэры і бачу свой дом у Выверах. А калі бінокль вазьму, то ўбачу і што на двары робіцца. А там сад, вось яблыкі з майго сада, частуйцеся, калі ласка.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб адказаць самому сабе і іншым, што паспеў за жыццё, мастак Васіль Таркан ладзіць выставу, прымеркаваную да свайго 65-годдзя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика