Французскія СМI адзначылі творчасць Сяргея Лазніцы. 21.by

Французскія СМI адзначылі творчасць Сяргея Лазніцы

31.01.2013 17:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Французскія СМI адзначылі творчасць Сяргея Лазніцы

TUT.BY
Буйшейшыя газеты Францыі "Ле Фігаро" і "Ле Монд" 30 студзеня надрукавалі матэрыялы на аснове інтэрв’ю французскага журналіста Жака Мандэльбаума з выхадцам з Беларусі, рэжысёрам фільма "У тумане" Сяргеем Лазніцай. Стужка была знятая па аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

У сваіх матэрыялах Мандэльбаум адзначыў, што Лазніца стаў вядомым майстрам дзякуючы сваім работам ў галіне кіно My Joy і “У тумане”, якія былі прызнаныя на Канскіх фестывалях ў 2010 і 2012 гадах.

У апісанні французскімі выданнямі кінастужкі прыводзіцца, што “падзеі фільма адбываюцца у акупіраванай Беларусі”, паказваецца “партызанская барацьба”.

У французскіх газетах таксама адзначаецца, што фільм “У тумане” атрымаў шэраг узнагарод кінафестываляў у Маскве, Анапе, Благавешчанске, Арэнбурзе (Расія), Ерэване (Арменія), Адэсе (Украіна) і Польшчы.

Асабліва адзначаецца поспех, з якім прайшла прэм’ера стужкі на Міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у Мінску ў 2012 годзе. Падкрэсліваецца, што “зал, разлічаны на 1200 месцаў, быў перапоўнены, не хапала месцаў і гледачы стаялі на прыступках”.

У інтэрв’ю Сяргей Лазніца падзяліўся сваім поглядам на экранізацыю ў кінематографе тэмы вайны, правёў аналіз свайго творчага працэсу і падзяліўся планамі на будучыню. Лазніца адзначыў, што ваенная тэматыка яго вельмі хвалюе, і таму наступная стужка будзе прысвечана трагічным падзеям, якія звязаныя са знішчэннем ў гады вайны яўрэяў ў Баб’ім Яры.

У кінатэатрах Мінска фільм "У тумане" можна ўбачыць 21 лютага.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйшейшыя газеты Францыі "Лё Фігаро" і "Лё Монд" 30 студзеня 2013 года надрукавалі матэрыялы на аснове інтэрв'ю французскага журналіста Жака Мандэльбаума з выхадцам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика