Чаму не прыйшоў сейбіт…
09.02.2013
—
Новости Культуры
|
Верш Мікалая Някрасава «Несжатая полоса» ў свой час быў у школьнай праграме. Ці ёсць ён у сучасных падручніках — не ведаю. І хоць шмат гадоў прайшло з часоў вучнёўства, гэтыя радкі засталіся ў памяці. Згадаем урывачак: Поздняя осень. Грачи улетели, Лес обнажился, поля опустели, Только не сжата полоска одна… Грустную думу наводит она. Кажется, шепчут колосья друг другу: «Скучно нам слушать осеннюю вьюгу, Скучно склоняться до самой земли, Тучные зерна купая в пыли!» А цяпер гэтыя радкі ў перакладзе на матчыну мову: Позняя восень. Буслы адляцелі, Лес агаліўся, палі апусцелі, Толькі нязжатыя гоні адны, Смутную думку наводзяць яны. Шэпча, здаецца, там з коласам колас: «Нудна хіліцца да самай зямлі, Спелае зерне купаць у раллі. Кожную ночку ў нас толькі начуюць Дзікія птушкі і злосна руйнуюць, Заяц нас топча, віхура нас б’е… Дзе ж гэта сейбіт? Чаму жаць не йдзе?» Вецер даносіць адказ неўпапад: «Вашаму сейбіту моцы не хват!» А цяпер пераходзім да звычайнай прозы. Можаце праверыць, ці ведалі вы вось такія, напрыклад, пераклады: сеятель — сейбіт упразднить — скасаваць зритель — глядач репейник — дзядоўнік душица — мацярдушка вещь — рэч бокал, чаша — келіх планка, наличник — ліштва погода — надвор’е визжать, скулить — скавытаць чешуя — луска початок — катах неловко, неудобно — ніякавата острога — восці хрупкий — крохкі бить, пороть, стегать — лупцаваць пробка — корак овечья шерсть — воўна отец — бацька курносый — кірпаты фига, кукиш — дуля знания — веды миг, мгновение — імгненне обида — крыўда родник, ключ — крыніца Ну і досыць пакуль. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Початок по-белорусски будет катах, а репейник — дзядоўнік |
|