Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Брэсце. 21.by

Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Брэсце

15.02.2013 12:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Брэсце

Радыё Рацыя
dzedzich.org
dzedzich.org
Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Берасці. 21-га лютага ў грамадска-культурным цэнтры горада над Бугам пройдзе абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. У межах свята адбудзецца абласны тур рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні і паэтычна-музычная вечарына “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”.

Сярод іншых сваю дзейнасць прадставіць “Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” і калектыў “Жэмерва”. Фармат удзелу яшчэ вырашаецца. Кажа Тамаш Суліма:

- Паколькі гэтае свята прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, мы там будзем выступаць не толькі як госці з Падляшша, але таксама прадставім уласнае выдавецтва на падляшскай мове. Са сваімі кніжкамі будзем сустракаць людзей. Будзем сустракаць, напэўна, таксама і з песняй на падляшскай мове ў выкананні калектыву “Жэмерва”.

Тамаш Суліма з “Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” адзначае, што супраца з грамадска-культурным цэнтрам у Берасці працягваецца некалькі гадоў.

Таксама сёлета падляшскія выканаўцы плануюць узяць удзел у цыкле этнаграфічных канцэртаў “Рух Зямлі” ў Берасці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падляшша далучаецца да адзначэння Дня роднай мовы ў Берасці. 21-га лютага ў грамадска-культурным цэнтры горада над Бугам пройдзе абласное свята роднай мовы "Жывыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика