Як умее кахаць хуліган
23.02.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння прапануем вашай увазе пераклад верша Сяргея Ясеніна. Мяркую, яго ўсе ведаюць, тым не менш колькі радкоў нагадаем: Заметался пожар голубой, Позабылись родимые дали. В первый раз я запел про любовь, В первый раз отрекаюсь скандалить. Был я весь — как запущенный сад, Был на женщин и зелие падкий. Разонравилось пить и плясать И терять свою жизнь без оглядки… А цяпер паглядзім, як гэтыя радкі гучаць на беларускай мове: Мітусіцца блакітны пажар, Падзабыліся родныя далі. Упершыню пра каханне, на жаль, Заспяваў, як зарокся скандаліць. Быў я ўвесь — як запушчаны сад, На жанчын і напоі быў ласы. Разлюбілася крочыць назад — Піць з жыццём праз люстэрка сам-насам. Мне бы толькі глядзець на цябе, У вачэй златакарую бездань, Быць у шчасці з табой і ў журбе, Каб да іншага ты не пабегла. Рухі плыўныя, лёгкі твой стан, Ты бы ведала сэрцам упартым, Як умее кахаць хуліган, З непадкупным якім азартам… Я б навекі пайшоў за табой І ў свае, і ў далёкія далі… Раз ужо заспяваў пра любоў, То, напэўна, і хопіць скандаліць. Пасля гэтых узнёслых радкоў — звычайныя пераклады: клок, пучок — жмут неказистый — нягеглы кипяток — кіпень, вар летучая мышь — кажан стихия, нашествие — навала писулька — цыдулка воскресенье — нядзеля лавочник — крамнік пустыня — пустэльня ножичек — складанчык прочный — трывалы красиво — хораша двумя руками — аберуч чепец — каптур туловище — тулава сверчок — цвыркун отзвук — пошчак шипеть — сыкаць терпение — трыванне интерес — цікавасць удобнее, ловчее — ямчэй солнышко — сонейка роза — ружа. Ну і досыць. У наступны раз, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Отзвук по-белорусски звучит как пошчак, а шипеть — сыкаць
|
|