Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў
27.02.2013 16:44
—
Новости Культуры
|
Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха разам з удзельнікамі краязнаўчага гуртка “Краязнаўчая школа” ўжо некалькі год працуе над макетамі гістарычных будынкаў Гродна. У іх ліку – гродзенскія каталіцкія кляштарныя комплексы. Пакуль можна патрымаць у руках няскончаны макет Фарнага касцёла.
Праца па стварэнні макетаў карпатлівая і доўгая. Спачатку трэба ўсё вывучыць, пашукаць, як будынак ці комплекс выглядалі раней, як, магчыма, змяніліся ці загінулі некаторыя дэкоры, усё дакладна вымераць, пасля начарціць. Таму хтосьці з гурткоўцаў знаходзіцца на стадыі чарцяжу, у кагосьці стадыя загатовак. Спачатку робіцца самая складаная частка – фасад, а пасля ўсё астатняе. Напрыклад, гатовая ўжо частка фасада пабрыгіцкага касцёла. Разам з навучэнцамі Ігар плануе зрабіць макеты паезуіцкага, пабернардынскага і пабрыгіцкага комплексаў. Таксама ў планах ёсць Фара Вітаўта, якая ў макеце будзе мець выгляд XVI ст. Фарны касцёл у Ігара Лапехі пафарбаваны ў жоўты колер. Краязнаўца тлумачыць, што, на яго думку, Фарны касцёл як барочны будынак, якому ўласціва пышнасць, меў жоўты колер. Таксама ў планах гурткоўцаў зрабіць макет неіснуючага сёння Дамініканскага касцёла, аднак папярэдне трэба будзе дасканала вывучыць, як ён выглядаў. Адкуль Ігар з навучэнцамі бяруць чарцяжы для макетаў? - На шчасце, ёсць вымярэнні манументальных будынкаў, якія рабіліся ў 50-я гг. ХХ ст. для спісу помнікаў. Ёсць абмеры, якімі можна карыстацца. Нам галоўнае ведаць план, а планы мы ведаем фактычна ўсіх будынкаў, а таксама вышыню. Тады прапорцыі знайсці вельмі проста, - тлумачыць гісторык. Макеты робяцца з ПВХ-пластыку. На яго як найбольш трывалы матэрыял перайшлі ўсе мадэлісты, тлумачыць Ігар. Маштаб – 1:200. Акрамя макетаў будынкаў храма (ёсць таксама макет праваслаўнага Свята-Раства-Багародзічнага комплекса), Ігар з удзельнікамі гуртка працуе над макетамі ўсіх манументальных будынкаў гістарычнай гродзенскай забудовы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль можна патрымаць у руках няскончаны макет Фарнага касцёла.
|
|