Лісіца — не дурніца
19.03.2013
—
Новости Культуры
|
Пераклад гэтай вядомай байкі Івана Крылова «Варона і Лісіца» зрабіў яшчэ Кандрат Крапіва. Здаецца, яе ўсе ведаюць у арыгінале яшчэ са школьных гадоў. Таму не будзем марна губляць час і месца ў газеце, адразу пачнём учытвацца ў беларускі варыянт байкі: Не раз казалі свету шчыра, Што лесціць брыдка, шкодна, але ўсё дарма: У сэрца лесць пратышчыцца сама. Вароне неяк Бог паслаў кусочак сыра, Варона, радая сырку, Збіралася паснедаць на суку, Але задумалася, сыр узяўшы ў дзюбу. Якраз Ліса тут бегла, як на згубу. Раптоўна сырны дух Лісіцу запыніў: Лісіца бачыць сыр, — сыр Ліску паланіў. Да дрэва хітры звер на дыбках падыходзіць, Хвастом павільвае, з Вароны воч не зводзіць, І кажа соладка, ледзь дышучы, Ліса: «Што за цудоўная краса! Якая шыйка! Колькі ў вочках ласкі! Каб расказаць, дык гэта ж проста казкі! А дзюбка, пер’ейка! У захапленні я. Ты, мабыць, і пяеш ляпей за салаўя. Красуня, заспявай! А што калі, сястрыца, Яшчэ б і голасам магла ты пахваліцца? Пры харастве такім была б ты ў нас царыца!» Ледзь утрымалася красуня на суку, Такія чуючы пахвалы. Ад радасці дух сперла ў валляку, Варона каркнула, наколькі сілы стала. Сыр выпаў, а Ліса — якраз таго й чакала. Мараль, думаю, тлумачыць не трэба. Цяпер, як заўжды, звычайныя пераклады: шатание — валэнданне лестница, стремянка — драбіна осколок, чурка — аскабалак издевательство — здзек метаться, носиться — гойсаць юмор — гумар стража, охрана — варта клык, бивень — ікол истопка — варыўня личность — асоба забота — клопат свидание, встреча — спатканне пескарь — пячкур мальчуган, паренек — хлапец промышленность — прамысловасць существо — істота рисунок — малюнак сударь (уст.) — васпан наперекор — насуперак ромашка — рамонак кожура, очистки — лупіна коленопреклоненный — укленчаны живо — рухава чушь — лухта лихорадка — трасца пест — таўкач ранней весной — напрадвесні. Ну і будзе. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шатание по-белорусски — валэнданне, а осколок — аскабалак
|
|