Адкуль такая любасць?
27.03.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння засяродзім увагу на творчасці Марыны Цвятаевай. Гэты верш напісаны паэткай у лютым 1916 года. Нагадаем колькі радкоў: Откуда такая нежность? Не первые — эти кудри Разглаживаю, и губы Знавала — темней твоих. Всходили и гасли звезды, Откуда такая нежность? — Всходили и гасли очи У самых моих очей… Прапануем гэты верш на беларускай мове ў перакладзе Валянціны Аколавай. Чытайце і параўноўвайце: Любасць адкуль жа такая? Не першы раз лашчу скроні, Вуснамі вусны чакаю, І ад вясны ў палоне. Святлелі і гаслі ночы (Любасць адкуль жа такая?), Святлелі і гаслі вочы: З імі сустрэч шукаю. Песня слязу выракала. Ноч па вуголлі хадзіла (Любасць адкуль жа такая?) — Голас твой разбудзіла. Любасць адкуль жа такая? І што з ёй рабіць, спявача, Каб яна век не змаўкала — З вейкамі твайго плачу?! Ну а цяпер трошкі звычайных перакладаў: порок — загана кипяток — вар горбыль — аполак нива, земля — гоні воздух — паветра течение — плынь обещать — дакляраваць хозяйка — гаспадыня жалобщик — скаржнік подвода — фурманка ватник — ватоўка озорник — гарэзнік подкрепиться — падсілкавацца священник — святар упущение, промах — хіб. На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горбыль по-белорусски — аполак, а жалобщик — скаржнік
|
|