Два Аляксандры. Хто ж першы?. 21.by

Два Аляксандры. Хто ж першы?

10.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для вызначэння канкурсанта ад Беларусі на песенны конкурс «Славянскага базару ў Віцебску» журы прызначыла дадатковае праслухоўванне.

У Мінску прайшоў другі этап адборачнага тура для Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, які адбудзецца ў час сёлетняга фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У праслухоўванні на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады ўдзельнічалі дзесяць прэтэндэнтаў, ураджэнцаў Мінска, Барысава, Маладзечна, Гродна, Віцебска, Магілёва, Баранавічаў і іншых гарадоў. Сярод выканаўцаў няцяжка было пазнаць тых, хто ўжо гучна заявіў пра сябе на іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, як, напрыклад, Аляксей Грос (нацыянальны адборачны тур да Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013»), Дар’я Шульгіна (Нацыянальны фестываль беларускай музыкі і паэзіі «Маладзечна-2012»), Ксенія Кубіна (фіналістка праекта «Спяваючыя гарады»).

Дзясятка канкурсантаў была вызначана экспертнай групай пасля разгляду ўсіх прадстаўленых на адборачны тур відэаматэрыялаў. На сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады маладыя артысты выконвалі па дзве песні ў суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін». «Журылі» прэтэндэнтаў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі, мастацкі кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, вядомыя кампазітары Эдуард Зарыцкі, Васіль Раінчык і Алег Елісеенкаў.

Канкурсантаў слухалі на працягу амаль паўтары гадзіны. Практычна кожнага перапынялі — прафесіяналам дастаткова пачуць і фрагмент выступлення, каб ацаніць магчымасці вакаліста. Першым больш за ўсіх затрымаўся на сцэне выканаўца пад нумарам шэсць Аляксандр Кавалёў, выкладчык па класе вакалу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Але яшчэ больш увагу журы прыцягнула выступленне саліста Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Салаўёва, які выйшаў на сцэну апошнім. Яго нават папрасілі праспяваць што-небудзь яшчэ са свайго рэпертуару, праўда, зрабіць гэта экспромтам артыст быў не гатовы.

У выніку журы спыніла свой выбар на двух вышэйзгаданых канкурсантах. Каму з іх будзе дадзена права прадстаўляць нашу краіну на міжнародным песенным конкурсе ў Віцебску, а каму застанецца роля «дублёра» асноўнага ўдзельніка, вызначыць дадатковае праслухоўванне.

Такі вердыкт вынесла журы. Двум Аляксандрам прапанаваны тыдзень, каб падрыхтавацца да гэтага музычнага рынгу і выбраць яшчэ некалькі кампазіцый са свайго рэпертуару, якія максімальна раскрыюць вакальныя дадзеныя кожнага.

Учора сталі вядомы імёны дзвюх юных артыстак, якія прадставяць сёлета Беларусь на Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Славянскага базару ў Віцебску». У фінале адборачнага тура перамаглі дзве мінчанкі — Аляксандра Лакціёнава і Паліна Бурло.

Аляксандры Лакціёнавай 10 гадоў. Яна ўладальніца ўзнагарод міжнародных конкурсаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сан-Рэма, пераможца папулярнага тэлепраекта «Я спяваю!».

Паліне Бурло — 11 гадоў. У яе калекцыі — прызы міжнародных конкурсаў у Беларусі і Украіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канкурсанта «Славянскага базару» ад Беларусі абярэ «дуэль»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика