Будзе свята. 21.by

Будзе свята

27.06.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 60 мерапрыемстваў запланавана ў праграме «Славянскага базару ў Віцебску».

Гасцей і ўдзельнікаў з 31 краіны свету чакаюць у горадзе на Дзвіне на ХХІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе з 11-га па 15 ліпеня. Як расказаў журналістам першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, праграма сёлетняга форуму вельмі насычаная, запланавана каля 60 мерапрыемстваў на 13 пляцоўках, у тым ліку 18 — у Летнім амфітэатры, 8 — у канцэртнай зале «Віцебск», 5 — на плошчы Перамогі, задзейнічаны сцэны Коласаўскага тэатра, абласной філармоніі, Дома кіно.

Як вядома, у гэтым годзе фестываль прадстане ў новым фармаце — такім было даручэнне кіраўніка нашай дзяржавы арганізатарам форуму. Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, усё атрымліваецца няблага і новае напаўненне фестывалю бачыцца даволі цікавым.

Сёлета «Славянскі базар» пазіцыяніруецца як фестываль фестываляў, і гэта будзе асабліва прыкметна ў гала-канцэрце адкрыцця. У яго афішы многа зоркавых імёнаў, прычым чакаецца, што артысты не проста выступяць, а будуць прадстаўляць вядомыя міжнародныя фестывалі, у якіх ім давялося ўдзельнічаць. Адмовіліся арганізатары ад традыцыйных канцэртаў, прысвечаных дням культуры краін — заснавальніц «Славянскага базару» — Беларусі, Расіі і Украіны. Затое значна пашырылі прадстаўніцтва артыстаў у канцэрце дружбы «Саюзная дзяржава запрашае...».

Большы акцэнт зроблены на фестывальных конкурсах — дзіцячым музычным і выканаўцаў эстраднай песні. У прыватнасці, прэзентацыя ўдзельнікаў адбудзецца ў гала-канцэрце адкрыцця форуму, на сцэне Летняга амфітэатра пройдзе і ўшанаванне пераможцаў.

Дарэчы, галоўная канцэртная пляцоўка фестывалю адзначае сёлета 25-годдзе, і гэтая тэма таксама знойдзе адлюстраванне. Значныя намаганні прыкладзены сёлета і для таго, каб віцебскі фестываль стаў больш прывабным для шматлікай аўдыторыі айчынных і замежных тэлегледачоў, а яго «карцінка» ў час трансляцый была максімальна набліжана да месца падзеі.

------------------------------------------

У тэму

Асноўная работа па падрыхтоўцы да правядзення XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» завершана. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў Віцебску адбылося фактычна заключнае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы форуму. «У адрозненне ад папярэдніх, яно было вельмі кароткім. Мы зрабілі яшчэ некалькі акцэнтаў, а ў цэлым асноўная праца па падрыхтоўцы фестывалю завершана. Усё, пра што мы дамаўляліся раней, Віцебскі аблвыканкам, гарвыканкам, дырэкцыя фестывалю зрабілі практычна ў поўным аб’ёме», — з задавальненнем канстатаваў Анатоль Тозік.

Віцэ-прэм’ер выказаў надзею, што ў гэтым годзе «Славянскі базар» набудзе новае аблічча, будзе больш дынамічным. «Мяркую, што вельмі цікавым для ўсіх стане канцэрт адкрыцця, у якім выкарыстана шмат навацый. Будзе ўзмоцнены маладзёжны кампанент. У рамках фестывалю пройдзе тэатральны праект, больш актыўна будуць удзельнічаць народныя майстры», — адзначыў Анатоль Тозік.

Аб якасці падрыхтоўкі мерапрыемстваў можна меркаваць па прададзеных білетах. Па апошніх звестках, іх ужо раскуплена каля 84 %, дадаў намеснік прэм’ер-міністра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У праграме «Славянскага базару» — каля 60 мерапрыемстваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика