Будслаў. Прызнанне ў любові
06.07.2013
—
Новости Культуры
|
Урачыстасці, прымеркаваныя да святкавання 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе, распачаліся ўчора. Ім папярэднічала вялікая падрыхтоўка, у якой прыняла ўдзел уся каталіцкая супольнасць Беларусі. Дзяржава таксама садзейнічала падрыхтоўцы да свята. Былі выдзелены грошы на рэстаўрацыю Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе знаходзіцца агульнабеларуская святыня, для шматлікіх паломнікаў і гасцей арганізаваны дадатковыя рэйсы цягнікоў і грамадскага транспарту... Між тым дзясяткі тысяч людзей традыцыйна прыйшлі ў вёску Будслаў Мядзельскага раёна пешымі пілігрымамі. На сёлетні юбілейны фэст з Ватыкана прыбыў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, якога Святы Айцец Францішак прызначыў сваім спецыяльным легатам на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. У яго прысутнасці з нагоды вялікай падзеі ў Будславе будзе асвечаны крыж і памятны знак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Будславе святкуюць 400-годдзе з’яўлення абраза Маці Божай
|
|