У Вязынцы на свяце паэзіі сярод мноства гандлёвых радоў не было кніг
08.07.2013
—
Новости Культуры
|
Янка Купала. 1919 год. 7 ліпеня ў вёсцы Вязынка адсвяткавалі 131 год з дня нараджэння Янкі Купалы.Раніцай адбылася ўрачыстаяцырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу. У праграме мерапрыемства былі заяўленыя выступленні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Міколы Мятліцкага, старшыні гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова, дырэктара радыёстанцыі “Беларусь” Навума Гальпяровіча, фальклорнага калектыву “Гуда”. Пасля пачалося традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”. На свяце паэзіі было шмат моладзі Міхась Казлоўскі, бібліяфіл, падзяліўся з “Рэгіянальнай газетай” сваімі адчуваннямі ад свята. – Я езджу ў Вязынку кожны год, бо адчуваю ў гэтым душэўную патрэбу. Прыехаўшы, здзівіўся. Было вельмі многа людзей, хоць гэта была не круглая дата. На радзіму Купалы прыехалі Віктар Шніп, Міхась Башлакоў, Анатоль Бутэвіч, Алесь Камоцкі і многія іншыя. Каля помніка Купалу яны чыталі неўміручыя купалаўскія радкі. Было шмат моладзі, прыязджалі нават цэлымі сем’ямі. Некаторыя сыходзілі з электрычкі і адразу ішлі да помніка, каб пакланіцца зямлі, па якой хадзіў Купала. Вялікая колькасць людзей знаходзілася каля сцэны, на якой выступілі народны ансамбль музыкі і танца “Вязанка”, народны калектыў аўтарскай песні “Імпэт”, аматарскія фальклорныя калектывы Маладзечанскага раёна. Адчувалася, што людзі не абыякавыя да гэтага мерапрыемства. На ім усе сталі аднадумцамі. Мяне здзівіла, што сярод мноства гандлёвых радоў, не было кніг. Гэта тое ж самае, што ў аркестры цымбалістаў не было б саміх цымбалаў. Наш пісьменнік усё жыццё імкнуўся данесці людзям духоўнае, чалавечнае, таму пісаў свае творы, выдаваў кнігі, адчуваў у гэтым патрэбу душы. Для арганізатараў, напэўна, гэта было не істотным. Затое свята парадавала сваёй арганізаванасцю. Галіна СІНІЦА. Фота lib.vsu.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 ліпеня ў вёсцы Вязынка адсвяткавалі 131 год з дня нараджэння Янкі Купалы.
|
|