Чаму ж яна непрыгожая?
23.08.2013
—
Новости Культуры
|
У паэта Мікалая Забалоцкага ёсць цікавы верш пад назвай «Непрыгожая дзяўчынка». Нагадаем чытачам некалькі радкоў з яго: Среди других играющих детей Она напоминает лягушонка. Заправлена в трусы худая рубашонка, Колечки рыжеватые кудрей Рассыпаны, рот длинен, зубки кривы, Черты лица остры и некрасивы. Двум мальчуганам, сверстникам ее, Отцы купили по велосипеду. Сегодня мальчики, не торопясь к обеду, Гоняют по двору, забывши про нее, Она ж за ними бегает по следу. Чужая радость так же, как своя, Томит ее и вон из сердца рвется, И девочка ликует и смеется, Охваченная счастьем бытия… А вось як гэты твор пераклаў на беларускую мову паэт Сяргей Грахоўскі: Сярод дзяцей, захопленых гульнёй, Яна маленькая, як апалонік, Кашулька змятая ў гармонік, Расчэсаны кудзеркі пяцярнёй, Крывыя зубкі, быццам агарожа, Вялікі рот, і тварык непрыгожы. Двум хлапчукам, равеснікам яе, Бацькі купілі па веласіпеду, I хлапчукі ганяюць без абеду,— Зважаць на пешых часу нестае, Яна ж за імі бегае па следу. Чужая радасць як свая прыйшла, Яна хвалюе і з грудзей ірвецца, Дзяўчынка бесклапотная смяецца, Нібыта шчасце і яна знайшла. Ні зайздрасці або ліхога слова Яшчэ зусім не ведае яна, I ўсё на свеце ёй здаецца нова, Што кожнаму даўно не навіна. А я гляджу з трывогай, і здаецца, Што прыйдзе час — і плачам захлынецца, Калі заўважыць, што з усіх яна Расце і непрыгожай, і нязграбнай, Хоць крыўда шчокі пабяліла вапнай, Ды сэрца не парвецца, як струна. Мне верыць хочацца, што зыркія праменні Гараць і свецяцца ў яе душы, Яны растопяць крыўды ледзяшы I пераплавяць цяжкія каменні. Няхай яна здаецца непрыгожай, Не захапляе і не цешыць зрок, Але й цяпер усіх расчуліць можа I кожны рух яе, і крок. А што ж тады такое пекната, Чаму маліцца ёй гатовы людзі? Яна сасуд, дзе толькі пустата, Альбо агонь, палаючы ў сасудзе? На сёння лікбез завершаны. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит на белорусском стихотворение Николая Заболоцкого |
|