Вілейка дорыць Мінску маляваны рай
07.09.2013
—
Новости Культуры
|
Адзін з экспанатаў выставы. “З Вілейкі – з любоўю” – пад такой назвай гарадская мастацкая галерэя Леаніда Шчамялёва ў Мінску правядзе выставу твораў беларускіх народных майстроў наіўнага, прымітыўнага мастацтва са збораў Вілейскага краязнаўчага музея.Маляваныя дываны, маляванкі на шкле, размаляваныя макаткі (карцінкі) і іншыя атрыбуты вясковага побыту першай паловы 20 стагоддзя складуць арыгінальную і жывую экспазіцыю, якая пройдзе пад дэвізам "Рэгіёны – сталіцы". Традыцыя стварэння маляваных дываноў і малюнкаў на шкле амаль поўнасцю згасла напрыканцы 50-х гадоў 20 стагоддзя, уступаючы прамысловай вытворчасці прадметаў упрыгажэння дома. Аднак у свой час іх высока цанілі. Гэта былі не толькі прадметы раскошы для вясковых жыхароў, але і своеасаблівыя сямейныя абярэгі, сімвалы гармоніі, дастатку, згоды і дабрабыту ў доме і ў цэлым свеце. Адкрыццё выставы адбудзецца а 18 гадзіне 14 верасня і стане своеасаблівым падарункам мінчанам і гасцям беларускай сталіцы да Дня горада. Вілейскі краязнаўчы музей. Фота забяспечана Вілейскім краязнаўчым музеем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“З Вілейкі – з любоўю” – пад такой назвай гарадская мастацкая галерэя Леаніда Шчамялёва ў Мінску правядзе выставу твораў беларускіх народных майстроў наіўнага,...
|
|