21 верасня ў Вязынцы адзначаць народнае свята «Багач». 21.by

21 верасня ў Вязынцы адзначаць народнае свята «Багач»

11.09.2013 17:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята “Багач”.

У беларускім календары “Багач” прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята.

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада, На Таку, для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш.

“Падчас свята можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў.

Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага сямейнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя”, — распавядаюць арганізатары мерапрыемства.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика