Маладзечанская бібліятэка даравала пратэрмінаванасці па кнігах
18.09.2013
—
Новости Культуры
|
Дзень бібліятэк адзначылі ў пятніцу, 13 верасня, у маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча. – У краіне Дзень бібліятэк адзначалі ў нядзелю, 15 верасня, – распавядае дырэктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Івашэнка. – Мы вырашылі адсвяткаваць раней, у пятніцу. Канцэрт для работнікаў бібліятэк пачаўся ў 11 гадзін дня. Віншаваў бібліятэкараў з прафесійным святам вакальны гурт “Талака”. Дарэчы, летась бібліятэка ў гэты дзень падарыла свята і сваім чытачам. Ім прапанавалі бясплатнае карыстанне камп’ютарам, а таксама даравалі пратэрмінаванасці па кнігах. Але такія падарункі дасталіся толькі тым, хто прыйшоў менавіта ў той дзень. − Сёлета таксама 15 верасня ладзіліся акцыі, – заўважае спадарыня Наталля. – Гэта “Дзень даравання”, “Дзень бясплатнага чытацкага білета”, “Падары любімую кнігу бібліятэцы”. Святлана АЛЬФЕР. Фота Святланы АЛЬФЕР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень бібліятэк адзначылі ў пятніцу, 13 верасня, у маладзечанскай цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.
|
|