У Бяла-Падляска забаранілі выставу беларускіх мастакоў. 21.by

У Бяла-Падляска забаранілі выставу беларускіх мастакоў

13.11.2013 11:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 лістапада ў галерэі Падляскай (galeria Podlaska) (Бяла-Падляска, Польшча) павінна была адкрыцца выстава беларускіх мастакоў "Рэальнасць гульні", паведамляе куратарка выставы з беларускага боку Вольга Маслоўская.



Да ўдзелу былі запрошаныя: Антаніна Слабодчыкава (калажы з цыклу "Яно тут" 2010), Міхаіл Гулін ("Дошка пашаны. Пераможцы дабра", аб'ект), Аляксей Лунёў ("Мяса", відэа 2010), Сяргей Бабарека ("Carthago", праект аб'екту, 2013), група "Бергамот" ("Арганічнае жыццё", 2012, дакументацыя перформансу).

За тыдзень да адкрыцця выставы каардынатар з боку галерэі даслаў паведамленне, што выстава не можа быць у іх паказана па "побытавых" і палітычных матывах, што выклікала глыбокае здзіўленне ўсіх удзельнікаў выставы. Паколькі амаль усе прапанаваныя на дадзеную выставу працы ўжо неаднаразова былі паказаны ў Беларусі, Літве і Польшчы на прэстыжных выставах і падобных папрокаў у іх адрас ніколі не гучала.

Куратарка і мастакі перакананыя, што такія прэтэнзіі некарэктныя і беспадстаўныя, а такая цэнзура з боку галерэі ў Бялай Падлясцы выклікае непакой. "Мы спадзяемся, што такую неадэкватную рэакцыю галерэі выклікаў шэраг выпадковых супадзенняў і непаразуменняў падчас перамоваў з галерэяй і беларускім консульствам у Бялай Падлясцы, з якім galeria Podlaska падтрымлівае блізкі кантакт, а не нечакана жорсткая для дэмакратычнай дзяржавы цэнзура і невытлумачальна раптоўнае зніжэнне кампетэнцыі работнікаў гэтай раней паважанай установы", - каментуе Вольга Маслоўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы спадзяемся, што такую неадэкватную рэакцыю галерэі выклікаў шэраг выпадковых супадзенняў і непаразуменняў падчас перамоваў з галерэяй і беларускім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика