Маладзечанцаў чакае сустрэча са “Стваральніцай дзіва”. 21.by

Маладзечанцаў чакае сустрэча са “Стваральніцай дзіва”

14.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Стваральніца дзіва" у пастаноўцы Разанскага тэатра.

Прэм’ера спектакля “Стваральніца дзіва” народнага тэатра “Метамарфозы”  адбудзецца 18 лістапада а 18 гадзіне на сцэне Палаца культуры.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Андрыян Барткевіч напярэдадні прэм’еры пагутарыў з “РГ”: 

Адрыян Уладзіміравіч, пра што гэты спектакль?

− Спектакль пра любоў і спачуванне. Пра тое, што бязмежнай любоўю можна і нашкодзіць чалавеку.Спектакль пра мудрасць і цярпенне, пра мужнасць і вытрымку педагога, якому давядзецца выхаваць гэтыя якасці ў сабе, каб потым пераўтварыць сваю вучаніцу з  “жывёліны” ў асобу. Гераіня спектакля − сляпая і глуханямая дзяўчынка. Праз хваробу яна пазбаўлена магчымасці бачыць і чуць. Бацькі шкадуюць яе і ва ўсім ёй патураюць. Дзяўчынка расце капрызнай, непаслухмянай. І аднойчы ў доме з’яўляецца настаўніца, якая цягам двух тыдняў абяцае зрабіць з дзяўчынкі зусім іншага чалавека…

Хто з акцёраў заняты ў пастаноўцы?

− Таццяна Клямяціч, Алена Бойка, Ігар Гардзей, Святлана Мігура, Ірына Тарчыліна.

− Чаму для пастаноўкі вы абралі менавіта  гэтую п’есу?

− Тэатр “Метамарфозы” − тэатр сямейны. Усе п’есы, а гэтая пятая мая пастаноўка ў тэатры, я выбіраю з той мэтай,што на спектакль людзі будуць прыходзіць сем’ямі. Каб потым дома, за вячэрняй гарбатай, абмеркаваць спектакль, “прымераць” яго  на сябе.

Прэм’ера адбудзецца ў панядзелак. А як пабачыць спектакль тым, хто не зможа трапіць на прэм’еру?

− Цяпер у тэатры склалася такая сітуацыя, што кожны паказ спектакля можа быць адзіным і ўнікальным. Таму калі будзе другі, трэці паказ − невядома. Палац культуры разлічаны на 900 чалавек. Для параўнання, калі б мы паказвалі спектакль на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра (а ён умяшчае 160 гледачоў), спатрэбілася іграць яго паўтары гады раз на месяц, каб яго ўбачыла такая ж колькасць людзей.

П’есу “Стваральніца дзіва” напісаў драматург Уільям Гібсан. Сюжэт  заснаваны на сапраўднай гісторыі глуханямой амерыканкі Хелен Келер. Прэм’ера спектакля адбылася на Брадвеі больш за паўстагоддзя таму. Па п’есе “Стваральніца дзіва” пастаўлены фільм. Фільм атрымаў дзве прэміі “Оскар”, прэмію “Залаты глобус” і шмат іншых узнагарод. Фільм уваходзіць у спіс 100 самых натхняльных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў. А ў панядзелак і маладзечанцаў чакае сустрэча са “Стваральніцай дзіва”.

Наталля ТУР.

Фота httpmediaryazan.ru

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера спектакля “Стваральніца дзіва” народнага тэатра “Метамарфозы”  адбудзецца 18 лістапада а 18 гадзіне на сцэне Палаца культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика