Саюз двух – што шлюб па разліку: кожнаму павінна быць добра. 21.by

Саюз двух – што шлюб па разліку: кожнаму павінна быць добра

22.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Залаты дождж» на «Яна Сыродела»

У цэнтры Верхнядзвінска з’явілася незвычайная скульптура з бронзы: артыстычны мужык з сырам. Гэта — «Ян Сыродел», брэнд гандлёвай маркі ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод».

Зроблена такое нездарма. Аказваецца, у прыгараднай вёсцы Яніна, дзе цяпер знаходзіцца прадпрыемства, жыхары спрадвеку вызначаліся майстэрствам вырабляць сычужныя сыры. А паколькі шмат сялян тут зваліся Янамі, то і ўвасобілі яго ў зборны вобраз. Працягваючы традыцыі, Верхнядзвінскі сырзавод у апошнія гады дабіўся вялікіх поспехаў як ў сваёй краіне, так і за мяжой.

Толькі сёлета на першым сырным рэспубліканскім фестывалі пад Мінскам ён узяў Гран-пры. А на міжнароднай выставе «Залатая восень», якая праходзіла месяц таму ў Маскве, быў заваёваны залаты медаль за сыры «Гаўда» і «Манарх». Такой жа ўзнагародай быў адзначаны і сыр «Эмменталер» на міжнародным кірмашы «Лепшы прадукт-2013».

Дырэктар прадпрыемства Пётр Лаўрынаў папулярнасць верхнядзвінскіх сыроў растлумачвае тым, што ўдалося атрымаць па-вясковаму смачны і экалагічна чысты прадукт, спалучыць у яго вырабе традыцыі і інавацыі.

Каб ісці ў нагу з часам, пастаянна ўдасканальваецца вытворчасць, павышаецца якасць прадукцыі, распрацоўваюцца новыя рэцэптуры, якія не маюць аналагаў. Нездарма ж сыраробаў на завод прымаюць па конкурсе.

Сёння на прадпрыемстве выпускаюць звыш 30 відаў прадукцыі. У тым ліку такія вядомыя сыры, як «Галандскі-прэміум», «Галандскі-брусковы», «Букавінскі», «Манастырскі», «Раўбіцкі», «Расійскі малады».

Гэта лінейка, вядома, будзе пашырацца. А каб забяспечыць сябе дастакова якаснай сыравінай, ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод» далучыў летась да сябе сельгаспрадпрыемства «Вужыца-Агра». За год у названай гаспадарцы зроблена вельмі шмат, асабліва ў жывёлагадоўлі. Аб гэтым — далейшы расказ.

«Жыллё» для... 12 робатаў!

У прыватным унітарным вытворчым прадпрыемстве «Вужыца-Агра» на час далучэння да сырзавода было 15 фермаў. З іх  8 — пабудовы шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, дзе пераважала ручная праца. Вядома, з такой карцінай не мог мірыцца новы гаспадар. Распачата фактычна «рэвалюцыя» па карэннай рэканструкцыі старых і пабудове новых жывёлагадоўчых памяшканняў. У шэрагу месцаў яна ўжо закончана.

У Сардыках, дзе раней быў лядашчы цялятнік, з’явілася сучасная малочна-таварная ферма на 220 галоў з замежным высокапрадукцыйным абсталяваннем.

Аператара машыннага даення Жанну Бальшакову мы засталі ў вучэбным пакоі за камп’ютарам. Яна аналізавала вынікі дзённай дойкі.

Справа ў тым, што ўсе дадзеныя па надоі ад кожнай каровы паступілі сюды. Было бачна, якая дала больш малака, а ў якой паказчык застаўся  ранейшы.

Стаж працы аператарам у Жанны — 20 год.

— Спачатку я з мамай даіла кароў на старой ферме. Усё больш уручную. Ні ў якае параўнанне не ідзе, што тут. Адна прыгажосць! Апараты працуюць бясшумна. Чысціня кругом. Цудоўныя ўмовы для нас, даярак. Нават пральная машына ёсць. Мне выдзелілі катэдж. На работу прывозяць і адвозяць. Дырэктар дае транспарт усім нам, каб трапіць на рынак ці наогул у горад. Хочацца працаваць яшчэ лепш. Надойваю цяпер ад каровы 15 кілаграмаў малака ў суткі і толькі сортам «экстра». Сярэднямесячная зарплата — 6 мільёнаў і больш.

Усяго на рэканструкцыю фермы пайшло 4,4 мільярда рублёў. З іх 1 мільярд 700 мільёнаў — на абсталяванне. Такая ж МТФ з’явілася і ў Шатрове.

На гэтым не пастаўлена кропка. У тых жа Сардыках ідзе паскоранымі тэмпамі будаўніцтва цэлага жывёлагадоўчага комплексу на 900 галоў, дзе будуць устаноўлены для дойкі кароў ажно 12 робатаў. Тут будзе замкнуты цыкл па вытворчасці малака: памяшканне для маладняку, два кароўнікі, малочны блок, траншэі і іншыя збудаванні. Будоўлю вядзе «Полацксельбуд». Кошт аб’екта — звыш 120 мільярдаў рублёў. Асвоена каля палавіны. На 40 мільярдаў закуплена абсталявання. Здача МТФ вызначана на верасень 2014 года.

Як зазначыла галоўны заатэхнік гаспадаркі Алена Булаўская, увод  малочна-таварнай фермы з робатамі, рэканструкцыя іншых дазволіць у недалёкай будучыні атрымліваць па 10 тысяч кілаграмаў малака ад каровы ў год.

Вядома, для МТФ з робатамі спатрэбіцца і новы статак кароў. Аб ім клапоцяцца ўжо сёння. Так, на ферме «Гарбулі» цялят выпойвае не даглядчыца, а спецыяльныя аўтаматы, якіх празвалі «аўтамама».

— Я засыпаю ў бак сумесь сухога малака — і ўсё на гэтым, — расказвае аператар Таццяна Букей. — У кожнага цяляці ёсць чып. І атрымае яно малака столькі, колькі закладваю ў праграму: ні больш, ні менш.

Усе гэтыя прагрэсіўныя пераў- тварэнні даюць вынікі. «Вужыца-Агра» заняла трэцяе месца ў раённым спаборніцтве па вытворчасці малака.

Зіма — не пара для перадышкі

На сцяне ў канторы прадпрыемства з’явіўся новенькі дыплом: за першае месца па  пад'ёму зябліва.

Малады аграном Кацярына Папсуевіч каменціруе гэты прыемны факт так:

— Па плану нам трэба было пасеяць азімых 830 гектараў, але мы вырашылі даць на 200 больш. Перастрахаваліся, каб менш было работы вясной. Я хачу назваць нашых механізатараў, якія вельмі пашчыравалі на асенняй ніве. Гэта Міхаіл Аніськовіч, Міхаіл Ламінскі, Дзмітрый Матуль. Асабліва адзначу Аляксея Карценьку. Хлопец малады, толькі пасля ліцэя, а рабіў на ўзроўні са старажыламі, прызнанымі майстрамі.

— Цяпер можна перадыхнуць ад хлебаробскіх клопатаў? — гэта пытанне адрасую маладому кіраўніку гаспадаркі Віктару Фаміну.

— Ды не, — адмоўна рэагуе ён. — Пачалі актыўна рамонт глебаапрацоўчай тэхнікі. Мяняем рабочыя органы, якія знасіліся. Запчасткі для гэтага ёсць. А чакаць да вясны — апошняя справа.

У «Вужыцы-Агра» не толькі рамантуюць старую, але і набываюць цяпер новую тэхніку. Нядаўна на машынным двары з’явілася ажно 5 аб’ёмных прычэпаў, ПСТБ-17 і ПСТБ-15 для адвозкі кармоў з поля, касілка КПР-9 і тры навясныя. Трохі раней набылі камбайн «КВК-800».

Тэрыторыя мехдвара заасфальтавана. У майстэрнях заменены вокны, частка даху.

Сродкі, укладзеныя ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод» у сваю сельскую гаспадарку, не прападаюць дарма. Расце выпуск прадукцыі, мяняецца да лепшага жыццё людзей!

 Уладзімір САУЛІЧ, "БН"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Залаты дождж» на «Яна Сыродела»У цэнтры Верхнядзвінска з’явілася незвычайная скульптура з бронзы: артыстычны мужык з сырам. Гэта — «Ян...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика