Царква для дзяцей
07.12.2013
—
Новости Культуры
|
У Гродне пройдзе асвяшчэнне новага праваслаўнага храма. Царква Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай знаходзіцца ў пасёлку Паўднёвы абласнога цэнтра. Асвяціць яе праваслаўны епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій у саслужэнні святароў Гродзенскага благачыння і прадстаўнікоў духавенства з Польшчы і Літвы. У будучым тут маюць намер праводзіць набажэнствы для дзяцей і абрады хрышчэння. Узводзіць царкву Блажэннай Ксеніі пачалі ў 2008 годзе. Пакуль прыход самы малы ў Гродне — у ім каля 750 сем’яў, на іх сродкі, дарэчы, ён і быў пабудаваны. У 2010-м храм накрылі купалам, ўзвялі крыж. Вялікую частку ўнутраных работ зрабіў гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч. Унутранае ўбранне царквы злучае ў сабе рысы вядомых праваслаўных храмаў розных краін: цэнтральны купал распісаны накшталт купала царквы Андрэя Першазванага грэчаскага горада Патры, іконы верхняга яруса — па падабенстве абразоў найстарэйшага ў ЗША праваслаўнага Свята-Троiцкага манастыра ў Джорданвілі, ніжнія іконы падобныя да абразоў храма Святой Сафіі ў Беластоку. А вось іканастас царквы змяшчае выявы лікаў толькі беларускіх святых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне пройдзе асвяшчэнне новага праваслаўнага храма |
|