Трэба дома бываць часцей
17.12.2013
—
Новости Культуры
|
Рознымі шляхамі ішлі ў вялікі свет знакамітыя ўраджэнцы Драгічыншчыны. Рэдка ці часта вярталіся на тую зямлю, па якой зрабілі першыя крокі. І толькі зусім нядаўна ўсе сабраліся разам.
Літаратурна-музычнае свята з вершамі, песнямі, дзіцячымі танцамі «Я табою, мой край, намагнічаны...» прайшло ў школе № 2 райцэнтра. З асаблівай увагай слухалі землякі Мікалая Кузьміча — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Прыцягнула ўвагу прысутных эмацыянальнае выступленне паэта Уладзіміра Сітухі, ініцыятара ўрачыстасці. Уладзімір Мікалаевіч у асноўным піша пра людзей працы, пра тых вяскоўцаў, для якіх зямля-карміцелька стала лёсам. Менавіта ім ура-джэнец вёскі Гутава і прысвяціў многія свае творы, змешчаныя ў новай кнізе «Землякі». Прысутныя ў зале з цікавасцю слухалі песні на словы аўтара гэтых радкоў і Анатоля Крэйдзіча. Многія ўраджэнцы Драгічынскага раёна высока ўзняліся па службовай лесвіцы, займалі і займаюць цяпер адказныя пасады, працуюць у самых розных сферах. Так, у сустрэчы землякоў прынялі ўдзел кіраўнік справамі Брэсцкага аблвыканкама Антон Стэльмах, генеральны дырэктар Брэстаблсельбуда Пётр Масальскі, былы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Крывецкі — усе драгічынцы. Асаблівую ўдзячнасць выказвалі прысутныя гаспадарам свята, і ў першую чаргу таленавітаму педагогу, энергічнай і абаяльнай Таццяне Навумчык, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Мікола ПАНАСЮК, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рознымі шляхамі ішлі ў вялікі свет знакамітыя ўраджэнцы Драгічыншчыны. Рэдка ці часта вярталіся на тую зямлю, па якой зрабілі першыя крокі. І толькі зусім нядаўна...
|
|