Юная спявачка з Віцебска перамагла на прэстыжным музычным конкурсе ў Рызе. 21.by

Юная спявачка з Віцебска перамагла на прэстыжным музычным конкурсе ў Рызе

20.12.2013 15:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлета гэтая ж адораная дзяўчынка таксама паспяхова выступіла на конкурсах у Казахстане, Іспаніі.

У сталіцы Латвіі Віўен стала пераможцам у намінацыі "Сусветны хіт" і заняла другое месца - у намінацыі "Аўтарская песня". Акрамя беларускіх вакалістаў, у гэтым прэстыжным фестывалі бралі ўдзел канкурсанты з Грузіі, Італіі, Казахстана, Літвы, Расіі, Украіны, Турцыі і іншых краін. А членамі журы былі "зорныя" музыканты і кампазітары з Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы… Ад нашай краіны ў якасці музычнага эксперта быў запрошаны Георгій Калдун.

- Rіga Symphony 2013 - гэта не толькі конкурс, але і насычаныя культурная і канцэртная праграмы. На працягу пяці дзён госці фестывалю пабывалі на прыёме ў мэрыі горада Рыга, наведвалі майстар-класы вядучых педагогаў па вакале, знаёміліся з латышскай нацыянальнай культурай. Такія сумесныя праекты - выдатны спосаб пазнаёміцца з іншымі нацыянальнымі вакальнымі школамі і паказаць сваю, - паведамілі "Звяздзе" ў "Цэнтры культуры "Віцебск".

Віўен марыць прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". І ўпэўнена ідзе да сваёй мэты!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віўен Сабі марыць прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика