У Мядзеле раскажуць пра Японію
14.01.2014
—
Новости Культуры
|
японская лялька У музеі народнай славы з 16 студзеня стартуе пазнавальна-адукацыйны праект “Планета Японія”.Прадстаўляе яго Японскі Цэнтр культуры і спорту “Добрасуседства” з Токіа. Можна будзе пабачыць больш за 80 экспанатаў з Японіі. Гэта васковыя фігуры самураяў, персанажы японскіх казак, лялькі дзевятнаццатага стагоддзя, гравюры Такійскага Нацыянальнага музея, цацкі, абутак. У залах будзе гучаць японская музыка, дэманстравацца відэа, паведаміла дырыктар музея Святлана Чарняўская. Ахвотныя змогуць прымерыць кімано, узяць у рукі веер ці зброю. Тэматычныя гутаркі і лекцыі правядуць спецыялісты Японскага Цэнтра. Працягнецца выстава па 2 лютага. Аддзел інфармацыі. Фота забяспечана Святланай Чарняўскай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеі народнай славы з 16 студзеня стартуе пазнавальна-адукацыйны праект “Планета Японія”.
|
|