Упершыню за пяць стагоддзяў
18.01.2014
—
Новости Культуры
|
У Мінск прыбылі Дары валхвоў. З 17-га па 24 студзеня, пакуль святыня будзе знаходзіцца ў сталічным Доме міласэрнасці, дакрануцца да яе прыедуць тысячы вернікаў з усёй краіны. У гэтыя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. — Дом міласэрнасці, які знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, 11, а таксама прылеглая да яго тэрыторыя ўзяты пад кругласутачную ахову, — кажа Кацярына Журымская, спецыяліст па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС. — Закрыты рух на дарогах, а таксама суседнія паркоўкі. Вернікі, якія прыбудуць сюды на машынах, змогуць паставіць іх ля Нацыянальнай бібліятэкі. Тут будуць арганізаваны дзве паркоўкі. Акрамя таго, для паломнікаў з 17-га па 24 студзеня ў Мінску ўводзіцца дадатковы аўтобус № 900 на маршруце «Станцыя метро «Усход» — Дом міласэрнасці». З 18-га па 23 студзеня працаваць ён будзе з 7.00 да 23.00, а 24 студзеня — з 7.00 да 15.30. Нагадаем, што пакланіцца рэліквіі з 18-га па 23 студзеня паломнікі змогуць з 8.00 да 22.00. Дарэчы, спецыяльна для вернікаў ля Дома міласэрнасці размесцяцца чатыры гандлёвыя кропкі з гарачымі напоямі і ежай. З’явяцца тут і пяць вялікіх аўтобусаў, у якіх людзі змогуць пагрэцца. Дары валхвоў прабудуць у Мінску да 24 студзеня. Аднак у пятніцу доступ да іх будзе закрыты. Пасля беларускай сталiцы святыня адправіцца ў Кіеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дары валхвоў будуць знаходзіцца ў Мінску да 24 студзеня
|
|