Запальваць сэрцы ў людзей...
08.02.2014
—
Новости Культуры
|
Верш «Прарок» Аляксандр Пушкін напісаў у 1826 годзе. Якраз у час пакарання ўдзельнікаў дзекабрысцкага паўстання, многія з якіх былі сябрамі паэта. Твор стаў нібы адказам на такі паварот падзей, распавядаючы аб прызначэнні паэта і самой паэзіі. Згадаем некалькі радкоў з верша на мове арыгінала: Духовной жаждою томим, В пустыне мрачной я влачился, — И шестикрылый серафим На перепутье мне явился. Перстами легкими как сон Моих зениц коснулся он... А цяпер пачытайце яго цалкам у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Мікола Федзюковіч: Духоўна стомлены зусім, з дарогі я ў пустыні збіўся, — і шасцікрылы серафім на раздарожжы мне з’явіўся. Нячутным дотыкам, як сон, павекаў ледзь крануўся ён, — і іх напоўніў шум і звон: пачуў я неба хваляванне, завоблачных анёлаў лёт і гадаў пад вадою ход, лазы ў даліне прарастанне. І каля вуснаў ён узнік і вырваў грэшны мой язык, і пустасловы, і каравы, і джала мудрае змяі ў вусны ўклаў і загаіў сваёй дзясніцаю крывавай. І грудзі мне рассек мячом, і сэрца трапяткое выняў, і жар, з яшчэ жывым агнём, ён назаўжды ў грудзях пакінуў. Як труп — ў пустыні я ляжаў, ды голас боскі загадаў: «Устань, прарок, як у дазоры, і словам з іскрамі надзей, абходзячы зямлю і моры, запальвай сэрцы у людзей». А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў: Преступник — злачынец Бархат — аксаміт Красавица — прыгажуня Благодарность — удзячнасць Глист — рабак Канун — пярэдадне Остров — выспа На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як гучыць «Прарок» Пушкіна ў перакладзе на беларускую?
|
|