У Вілейцы гучалі творы земляка ў выкананні сімфанічнага аркестру. 21.by

У Вілейцы гучалі творы земляка ў выкананні сімфанічнага аркестру

14.02.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Палацы культуры 6 лютага адбыўся канцэрт з твораў Леаніда Левашкевіча.

Гучалі яны ў выкананні сімфанічнага аркестру Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі і Андрэя Бараненкі (фартэпіяна).

Леанід Левашкевіч – ураджэнец вёскі Куранец на Вілейшчыне. Зараз вядомы кампазітар жыве Санкт-Пецярбургу. Ён – лаўрэат міжнародных конкурсаў, прадстаўнік сучаснага рускага неарамантызму.

Леанід Левашкевіч не ў першы раз знаёміць са сваімі творамі віляйчан. Адразу гэта былі канцэрты з салістамі-віртуозамі творчай садружнасці “Маэстра” з Санкт-Пецярбургу, кіраўніком якога ўраджэнец Вілейшчыны з’яўляецца.

Але ўпершыню віляйчане змаглі паслухаць творы земляка ў выкананні сімфанічнага аркестру. Адбылося гэта дзякуючы супрацоўніцтву з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Рыгорам Сарокам.

Пачаўся канцэрт прывітальным словам Леаніда Левашкевіча.

У першым аддзяленні гучала лірычная музыка, а ў другім – больш вясёлая і завадная. Віляйчане паслухалі танга, вальсы, рэгтаймы.

– Музыка настолькі добрая, асабліва ў выкананні сімфанічнага аркестру, што пасля яе іншую – у запісе – не хочацца і слухаць, – падзялілася ўражаннямі намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо. – Вельмі добра, што віляйчане змаглі пачуць сапраўдную жывую музыку. Бо, лічу, калі людзей знаёміць з узорамі высокага мастацтва, то яны і будуць цягнуцца да яго.

Канцэрт у Вілейцы быў адным з трох канцэртаў у Беларусі: іншыя праходзілі ў Маладзечне і Мінску.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта dompressy.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палацы культуры 6 лютага адбыўся канцэрт з твораў Леаніда Левашкевіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика