Конкурс беларускай песні пройдзе ў цэнтры “Надзея” на Вілейшчыне
06.03.2014
—
Новости Культуры
|
Конкурс беларускай песні “Зорачкi “Надзеi” адбудзецца 15 сакавіка. Пройдзе ён на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”. – У конкурсе прымуць удзел дзеці з Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія адпачываюць у нашым цэнтры, а таксама навучэнцы школ Вілейшчыны, – паведаміла першы намеснік дырэктара “Надзеі” Галіна Войтус. У конкурсе могуць браць удзел дзеці узростам ад 6 да 17 год. Яны будуць выяўляць лепшых у трох узроставых катэгорыях. Намінацыі такія: вакал мужчынскі, жаночы (сола), вакал (дуэт, ансамбль, група). Чакаецца, што ганаровай госцяй конкурсу стане заслужаная артыстка Беларусі спявачка Надзея Мікуліч. Конкурс прымеркаваны да 20-годдзя з дня адкрыцця дзіцячага цэнтра “Надзея”. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота vk.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс беларускай песні “Зорачкi “Надзеi” адбудзецца 15 сакавіка. Пройдзе ён на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”. |
|