Традыцыйныя абрады і святы паказалі на Вілейшчыне. 21.by

Традыцыйныя абрады і святы паказалі на Вілейшчыне

23.03.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


на сцэне – прадстаўнікі Нарачанскага СДК. Фота забяспечана раённым метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

Цягам двух тыдняў на мясцовыых сцэнах па чарзе ладзілі выступы, дзе ўдзельнікі раскрывалі традыцыйныя абрадавыя дзеі сваёй мясцовасці.

На Вілейшчыне 7 сакавіка завяршыўся раённы агляд-конкурс аматарскай мастацкай творчасці “Святы. Звычаі. Абрады… Запрашаем – будзем рады!”.

Удзельнічалі ў ім 20 клубных устаноў Вілейскага раёна.

На працягу двух тыдняў на сцэнах клубных устаноў па чарзе дэманстравалі выступленні, у якіх удзельнікі павінны былі па-мастацку раскрыць традыцыйныя абрадавыя дзеі сваёй мясцовасці, уключыць у іх адноўленыя ці бытуючыя абрады, песні каляндарнага, сямейна-родавага цыклаў, народныя танцы, карагоды, гульні, казкі, паданні ды іншае.

Пабачыць усё гэта маглі іх не толькі мясцовыя жыхары, але і метадысты раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.


Артысты з Любані

– У кожным з прадстаўленых выступленняў было нешта цікавае. Адны адрозніваліся мясцовым каларытам і бліскучым гумарам, другія – адметнымі абрадавымі песнямі і танцамі, у іншых наладзілі гульні з гледачамі і гэтак далей, – расказала дырэктар  раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Таццяна Слуцкая.  –  У большасці на сцэну выходзіла шмат людзей: і дарослых, і дзяцей.


Ільянскі СДК

Лепшымі названы выступленні пяці ўстаноў: Людвіноўскага сельскага Дома культуры (пастаноўка “Забабоны”), Нарачанскага СДК (“А ў нас сёння хрэсьбінкі”),  Любанскага цэнтра культуры і вольнага часу (“Вясковыя пасядзелкі”), Селішчанскага СДК (“Калядныя перазовы”) і Ільянскага сельскага Дома культуры. Тут паказалі спектакль “Вясковае кола жыцця”.

Яго пабудавалі на песнях і прымаўках, запісаных ад жыхароў вёскі Бязводнае – Сафіі Андрушкевіч  і Міхаіла Андруковіча.

У Вязынцы пагукалі вясну (ФОТАРЭПАРТАЖ)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цягам двух тыдняў на мясцовыых сцэнах па чарзе ладзілі выступы, дзе ўдзельнікі раскрывалі традыцыйныя абрадавыя дзеі сваёй мясцовасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика