Як у Гомелі вясну гукалі. 21.by

Як у Гомелі вясну гукалі

23.03.2014 09:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо чацвёрты раз Гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ладзіў традыцыйны каляндарны абрад "Гуканне вясны".



Усе, хто далучыўся да святкавання, пайшлі разам на другі бераг Сожа, бо згодна са звычаем, абрад павінен адбывацца бліжэй да сонца - на прагаліне каля ракі.



Там, як і мае быць, усе разам упрыгожвалі абрадавае дрэўца, спявалі абрадавыя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў старажытныя гульні, гушкаліся на арэлях, выраблялі пудзіла, якое потым палілі на вогнішчы. Напрыканцы смажылі яечню на патэльні.












- У мінулым годзе ў нас была магчымасць убачыць на ўласныя вочы традыцыйны абрад, які нашыя продкі выконвалі дзеля багатага ўраджаю, дзякуючы дзіцячаму фальклорнаму гурту "Чарнабрыўцы" з вёскі Маркавічы Гомельскага раёна, - распавёў TUT.BY навуковы супрацоўнік музея Пятро Цалка. - У гэтым годзе носьбітамі традыцый быў гурт "Стаўбунскія вячоркі" з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна. Мы запрашаем гурты з розных мясцовасцей, у якіх свае традыцыйныя асаблівасці святкавання "Гукання вясны". Дарэчы, гэты абрад у вёсках не так запатрабаваны, як у Гомелі, жыхары якога з кожным годам усё больш цікавяцца этна.








Яўген Меркіс, старшыня Гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі (ГМКГА) "Талака" распавёў пра тое, што беларускія традыцыйныя святы вельмі архаічныя і таму большая частка галоўных роляў у іх адводзіцца жанчыне.

- Можна сказаць, што "Гуканне вясны" ў гэтым сэнсе як бы аналаг 23 лютага, бо мужчынам рабіць нічога не трэба (смяецца). Большая частка спеваў і абрадавых момантаў здзяйсняецца менавіта дзяўчатамі. "Гуканне вясны" насамрэч вельмі гомельскае свята, таму што на нашай тэррыторыі яно вельмі пашыранае, што не характэрна для паўночных рэгіёнаў нашай краіны, - падкрэсліў ён. - Затое ў іх свае святы, напрыклад, тая ж самая "Жаніцьба Цярэшкі".





Дарэчы, у гэтым годзе доўга гукаць вясну не прыйшлося, яна сама прыйшла, засталося толькі зафіксаваць гэта, каб надвор'е і надалей спрыяла добраму веснавому настрою.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія традыцыйныя святы вельмі архаічныя і таму большая частка галоўных роляў у іх адводзіцца жанчыне. Можна сказаць, што "Гуканне вясны" ў гэтым сэнсе як бы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика