Вілейскія бібліятэкары стварылі лепшыя буктрэйлеры
10.04.2014
—
Новости Культуры
|
![]() Фота з сайта vk.com Бібліятэкары з Вілейшчыны вызначыліся ў абласным конкурсе на лепшы праект па папулярызацыі беларускай кнігі сродкамі сучасных інфармацыйных тэхналогій, які аб’явіла Упраўленне культуры Мінаблвыканкама.На конкурс прадставілі 45 праектаў. Першае месца ў намінацыі “Лепшы праект па папулярызацыі беларускай мастацкай літаратуры” заняла бібліятэкар Ізбіноўскай сельскай бібліятэкі Іна Лазар. Яна стварыла буктрэйлер па кнізе Уладзіміра Караткевіча “Лятучы Галандзец”. Другое месца ў гэтай намінацыі заняла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі Аксана Дубяга. Для ўдзелу яны выбрала творчасць мясцовага аўтара Івана Лашуткі і стварыла буктрэйлер “Край верасовы”. – Мне гэты паэт цікавы як асоба і захацелася, паказаць у конкурсе творчасць нашага аўтара, –тлумачыць Аксана Дубяга. – Да таго ж летась адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння Івана Лашуткі. У відэарадзе можна пабачыць знакавыя мясціны: школа, дзе працаваў творца, памятны знак Івану Лашутку і іншыя. А да іх далучылася песня на верш вілейскага паэта “Край мой верасовы”, музыку да якой напісаў Аляксандр Высоцкі, у выкананні Сяргея Герасімава. Гэты буктрэйлер ужо выкарыстоўвалі на розных мерапрыемствах, праводзімых у памяць Івана Лашуткі.
Даведка “РГ” Буктрэйлер – кароткі (на 2-3 хвіліны) відэаролік, які расказвае пра кнігу. Мэта такіх ролікаў – прыцягненне ўвагі да твору пры дапамозе візуальных сродкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бібліятэкары з Вілейшчыны вызначыліся ў абласным конкурсе на лепшы праект па папулярызацыі беларускай кнігі сродкамі сучасных інфармацыйных тэхналогій, які... |
|