Сэрцу міла ўсё
03.06.2014
—
Новости Культуры
|
Многія лічаць, што гэта вядомая кожнаму песня мае народныя вытокі. На самай справе аўтарам яе слоў з’яўляецца беларуская паэтка Канстанцыя Буйло (Калечыц). Верш быў напісаны яшчэ ў 1913 годзе. Песня і да гэтага часу гучыць па радыё, яе выконваюць Дзяржаўны народны хор, ансамблі «Бяседа», «Сябры», «Калінка» і іншыя. Яе спяваюць у кожнай вёсцы, гэты своеасаблівы гімн прыродзе і людзям стаў візітоўкай нашай роднай краіны. Нагадаем чытачам радкі з твора: Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла. Люблю народ наш беларускі, Хаціны ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў, І рэчку, што імкліва воды Імчыць у нязведаную даль, І схілы берагоў пясчаных, І яснасць чыстых яе хваль. Люблю вясну, што ў кветкі, зелень Аздобіць радасна зямлю, Буслоў на гнёздах клекатанне І спеў жаўроначка люблю. Гарачую спякоту лета І буру летнюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зіхаціць агнём. І восень сумную люблю я, І першы звон сярпоў і кос, Як выйдуць жнеі збожжа жаці, А касары — на сенакос. Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва ўзор, І белы снег, што, укрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор. Люблю ў пагодную я ночку Дапозна на дварэ сядзець, Сачыць за сініх зор мігценнем, На месяц залаты глядзець. І песню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць. Усё ў тым краі сэрцу міла, Бо я люблю край родны мой, Дзе з першым шчасцем я спазналась І з гора першаю слязой. І напрыканцы некалькі слоў перакладаў: Разумнік — умник, умница Свацця — сваха Шавецтва — сапожничество Ялкавы — прогорклый Рупіцца — заботиться Прыгнятанне — угнетение Асабісты — личный Галлё — ветки, хворост Дзядзінец — паперть, большой двор. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ялкавы по-русски — прогорклый, а дзядзінец — большой двор
|
|