Жыццё – як песня, песня – як жыццё…. 21.by

Жыццё – як песня, песня – як жыццё…

10.07.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыў, якi наведваюць юнакi i дзяўчаты 6—11-х класаў, быў створаны ў 1995 годзе. Падлеткі займаюцца краязнаўствам, ходзяць у фальклорныя экспедыцыi, дзе вывучаюць абрады, танцавальны этыкет, касцюмы, якiя некалi насiлi нашы продкi.

— Яны з задавальненнем пераймаюць песнi «з голасу», танцы — «з нагi», музыку — «са слыху», — расказвае нязменны мастацкi  кiраўнiк Вольга Дульская. — За гэты час памянялася шмат дзяцей. Адны закончылi школу i пайшлi ў самастойнае жыццё. На iх месца прыйшлi другiя, таксама закаханыя ў сваю Бацькаўшчыну. Тут яны навучылiся галоўнаму — шанаваць сваю гiсторыю i традыцыi.

У рэпертуары ансамбля  — абрадавыя i пазаабрадавыя песнi, гульнi, найгрышы, узоры народнай харэаграфii.

«Рудабельскiя зорачкi» неаднойчы прызнаваліся лепшым дзiцячым калектывам на фестывалi «Берагiня», адзначаны Граматай ЮНЭСКА. Ансамбль — удзельнiк рэгiянальных, абласных i рэспублiканскiх мерапрыемстваў, мiжнародных фальклорных конкурсаў, канцэртаў, фестываляў, якiя праходзiлi ў Беларусi, Украiне, Расii, Германii. З 2005 года калектыву прысуджана званне «Узорны мастацкi калектыў».

Наталья ВАКУЛИЧ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў, якi наведваюць юнакi i дзяўчаты 6—11-х класаў, быў створаны ў 1995 годзе. Падлеткі займаюцца краязнаўствам, ходзяць у фальклорныя экспедыцыi, дзе вывучаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика