Рукапiсы, рэдкiя фотаздымкi, дзённiкавыя запiсы: рэпартаж з архіва-музея літаратуры і мастацтва. 21.by

Рукапiсы, рэдкiя фотаздымкi, дзённiкавыя запiсы: рэпартаж з архіва-музея літаратуры і мастацтва

18.01.2015 09:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запicка Шагала Пэну, лiтаратурныя творы пад грыфам "забаронена", залiковая кнiжка студэнткi Львоўскага унiверсiтэта Алаiзы Пашкевiч (Цёткi) – усё гэта можна ўбачыць у Беларускiм дзяржаўным архіве-музеi літаратуры і мастацтва. Праект "Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ" працягвае цыкл фотарэпартажаў дзеючых музеяў Рэспублікі Беларусь.

Беларускi дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, напэўна, адзін з самых сціплых музеяў. Не ў сэнсе фондаў – іх якраз хапіла б экспазіцый на 500, а ў iх прадстаўленасці. Справа ў тым, што сталай экспазіцыі ў музеi няма. Але пры жаданні можна замовіць экскурсію ў творчасць і жыццё любога пісьменніка, акцёра ці кампазітара, чые архівы захаваліся. Плюс арганізуюцца шматлікія часовыя выставы. Мы трапілі на дзве з іх: прысвечаную 90-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб'яднання "Маладняк" і 115-годдзю са дня нараджэння Міхася Лынькова.



Але спачатку некалькі слоў пра сам архіў-музей. Ён быў створаны ў 1960 годзе. Сёння змяшчаецца на 5-ці паверхах былога касцёла каля мінскай ратушы і захоўвае ўнікальныя памяткі па гісторыі беларускай літаратуры, тэатра, музыкі і кіно.

У сотнях тысячаў дакументаў адлюстраваны першыя крокі нацыянальнага адраджэння і культурны росквіт 1920-х гг., трагедыі рэпрэсій і мужнасць ваенных часоў, пасляваеннае станаўленне. Сярод фондаў – цэлы "музей" тэатра ім. Янкi Купалы! Як i ўсiх астатнiх тэатраў, фiлармонii, кiнастудый, акадэмii музыкi, "Беларусьфiльма"… Захоўваюцца дакументы як класікаў, так і мала вядомых дзеячаў літаратуры, мастацтва і культуры. І амаль за кожным з іх – свая гісторыя, распавядае дырэктар архіва-музея Ганна Запартыка:

– Мы шмат супрацоўнічаем з фондастваральнікамі за мяжой. Значная колькасць дакументаў асабістага паходжання паступае з Расii. Зараз апрацоўваем вялiкую калекцыю эмiгранцкiх дакументау з ЗША. Напрамую працуем з архiваўладальнiкамi – нашчадкамі цi самiмi дзеячамi. Распрацавана цэлая сiстэма пошуку iнфармацыi: вывучаем перепiску, якая ў нас ёсць, успамiны, дакументы… Часам выяўляюцца новыя лiтаратары, якія, напрыклад, другую частку жыцця пражылі, ужо не звяртаючыся да лiтаратурнай дзейнасці.

Навошта ўсё гэта? У першую чаргу, гэта навуковая праца. Наша адмысловая бібліятэка налічвае каля 30 тысяч кніг і 35 тысяч часопісаў і газет. Сярод іх шмат унікальных – газеты "Наша доля" і "Наша ніва", амаль усе выданні граматыкі Тарашкевіча, кнігі Ластоўскага, першыя выданні зборнікаў Коласа і Купалы і г.д. Акрамя таго, мы ўдзельнічаем у сумесных праектах: архіўных, музейных, бібліятэчных, інтэрнэт–выставах, многія з якіх створаны па нашых дакументах (напрыклад, Купалы, Коласа, Баглановіча, Дуніна–Марцінкевіча і г.д.). Адна наша выстава працуе ў Беластоку, прысвечаная кампазiтару Яну Тарасевiчу, якi жыў на Беласточчыне большую частку жыцця.



На выставы звычайна трапляюць буйныя фотаздымкi, рукапiсы, перепiска пiсьменнiкаў, старыя дакументы, мастацкае афармленне.

Выстава, прысвечаная "Маладняку" (які iснаваў з 1923-га па 1928 год), пачынаецца фотаздымкам 1-га з'езду. Заснавалі аб'яднанне 6 літаратараў: Алесь Дудар, Адам Бабарэка, Мiхась Чарот, Язэп Пушча, Андрэй Александровiч i Анатоль Вольны. Але з цягам часу яно разраслося i пэўны час налiчвала некалькi сотняў удзельнiкаў. Мела фiлii у розных гарадах нават за межамi Беларусi – у Маскве i Ленiнградзе, праз яго прайшло шмат вядомых пiсьменнiкаў.


Першы з'езд




Адметнасць "Маладняка" у тым, што гэта было першае масавае пiсьменнiцкае згуртаванне ў Беларусi, да яго такiх, аформленых арганiзацыйна, суполак не было. Ён наладзіў актыўную дзейнасць. Выходзiла, напрыклад, бiблiятэка "Кнiжнiца "Маладняка". У яе ўваходзiлi першыя кнiгi многiх тагачасных паэтаў, празаiкаў: Кузьмы Чорнага, Адама Бабарэкi, Язэпа Пушчы i iнш. Шмат хто надрукаваўся ў часопісе ўпершыню. А калі і не ўпершыню, то "Маладняк", канечне, даваў магчымасць больш разгарнуцца.


На здымку "Маладняк" разам з Я. Купалай. У першым шэрагу у ботах i папасе – Кандрат Крапiва.

Скончыла аб'яднанне тым, што яго рэарганiзавалi i перайменавалi ў БелАПП – Беларускую асацыяцыю пралетарскiх пiсьменнiкаў. Пазней многiя ўдзельнiкi "Маладняка" былi рэпрэсаваны. Cупраць беларускай iнтэлiгенцыi арганізоўваліся мэтанакiраваныя ганеннi, і нажаль часта нагодай для арышту быў удзел у нацыянальна–культурным руху.

Справаздача Уладзiмiра Дубоўкi аб арганiзацыйным сходзе Маскоўcкай фiлii "Маладняка".


Малюнкi мастака Паўла Гуткоўскга, якi, у тым ліку, афармляў часопiс "Маладняк".

Дарэчы, першая кніжка апавяданняў Міхася Лынькова, якому прысвечана другая частка выставы, таксама выйшла ў тыя гады – у 1927-м.


Першая кніжка апавяданняў М.Лынькова. Арыгiнал.

Пра экспазіцыю распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль, які яе і рыхтаваў:

– У нас захоўваюцца рукапiсы, дакументы, фотаздымкi Мiхася Лынькова, дзе шмат цiкавага. Напрыклад, мяне ўразiла, што ён перапісваўся з Валерыем Тарсiсам – расiйскiм пiсьменнiкам–дэсiдэнтам, якога спачатку ў 60–я гг. пасадзiлi ў псiхiятрычную лякарню, а потым ён эмiграваў. Што іх звязвала? В.Тарсiс быў першым перакладчкам рамана Лынькова "Векапомныя днi". Ён перакладаў i iншыя творы, але пасля таго, як эмiграваў, натуральна, што i перапiска перапынiлася.



У архіве-музеі захоўваецца шмат кнiг з аўтографам аўтара. Сюды яны часта трапляюць разам з архiвамi тых, каму ён iх падпiсаў.

– Выставы адбываюцца пераважна ў такiм вось "плоскiм" фармаце, – працягвае Вiктар Жыбуль. – У чытальнай залi ёсць яшчэ магчымасць выкладваць нейкiя аб'ёмныя экспанаты (у фондах захоўваюцца каля 600 розных рэчавых помнікаў, сярод якіх музычныя інтструменты, гадзіннікі, посуд, пісьмовыя прылады, узнагароды), але на гэты раз яны не ўдзельнічаюць.

Затое ўдзельнічаюць рознага кшталту дакументы, рэдкія фотаздымкi. Напрыклад, дзе Лынькоў малады: iх не так шмат, таму што даваенны архiў не захаваўся.




Жартоўнае пасведчанне. У ім напісана: "Дадзена гэткае тав. Лынькову Мiхасю у тым, што ён сапраўды з'яўляецца пiсьменнiкам, але не мае кватэры, спiць на стале i таму пакуль што не пiша. Што i сведчыцца. Але гэта не ёсць застой у яго. Старшыня месткома I. Барашка, замест сакратара П. Галавач".




Хоць Мiхась Лынькоў вядомы пераважна як празаiк, аўтар вялiкай эпапеi "Векапомныя днi", але напачатку сваёй творчасцi ён пiсаў вершы – пад псеўданiмам Васiлёк.



Падчас вайны пісьменнік актыўна супрацоўнiчаў з франтавым друкам. На здымках – малюнкi мастака Яўгена Красоўскага да кнiгi "Астап", якая выйшла у 1944 годзе. Апавяданнi, прысвечаныя вайне.




Дарэчы, апавяданнi пра вайну ў Лынькова вельмi жорсткiя, нават калi гэта нешта адрасаванае дзецям. Звязана гэты з тым, што Лынькоў перажыў страшную асабістую трагедыю: фашысты расстралялi яго жонку i сына. Гэта наклала вельмi трагiчны адбiтак на ўсю яго творчасць.

Старонкi рукапiсу "Векапомных дзён".



Нарыс са зборнiка "За акiянам" пра замежныя падарожжы аўтара. Гэта публiцыстыка, але, вядома ж, тыя часы патрабавалi публiцыстыкi, дзе ішло б ганьбаванне капiталiстычных краiн… Такi быў стыль эпохi.



Мiхась Лынькоў пасля вайны ўзначальваў Саюз пiсьменнiкаў Беларусі. Стаўленне ўлады да Лынькова было добрае. Рэпрэсаваны ён не быў. Але i не iмкнуўся нi на каго даносiць. Ёсць звесткi, што стараўся па магчымасцi выгарадзiць сваiх сяброу i знаёмых, але, нажаль, ад яго мала што залежыла.


Лiсты школьнiкаў да Мiхася Лынькова. Тады яго аповесцю "Мiколка–паравоз" зачытвалiся многiя дзецi, прычым, не толькi беларускiя. Ёсць, напрыклад, лiст азербайджанскiх школьнiкаў Лынькову.

Ёсць сярод экспанатаў і тэкст прамовы Лынькова па тэлебачаннi, дзе ён звяртаецца да юных гледачоў. У iм ён адказвае на пытанне, якое яму часта задаюць школьнiкi: дзе цяпер Мiколка-паравоз, колькi яму год, цi быу ён на вайне i г.д. Многiя дзецi паверылi, што гэта рэальны хлопчык, i вельмi цiкавiлiся яго лёсам. Аўтар адказвае, што Мiколка-паравоз – гэта толькi мастацка-абагульнены вобраз.

Сам Мiхась Лынькоў нарадзiўся ў сям'i чыгуначнiкаў, i, дарэчы, яго млодшага брата звалi Мiколка. Таму, можна сказаць, што часткова гэты вобраз Лынькоў мог спiсаць i з брата.




– Па творах Лынькова выйшлi два фiльмы. Гэта "Мiколка-паравоз" 1956 года i "Дзед Аўсей i Палашка", якi выйшаў у 1975-м. "Дзед Аўсей i Палашка" – кароткаметражны фiльм, доўжыцца 22 хвiлiны, у iнтэрнэце яго таксама можна паглядзець. У нашым архiве захоўваюцца здымкi кiнапробаў гэтага фiльма. Цiкава, што ў ім можна пабачыць i самога Мiхася Лынькова. Ён там кажа ўступнае слова пра тое, што на вайне адбывалася, i шмат забаўных здарэнняў, пра адно з якіх ён напiсаў апавяданне, – адзначае наш экскурсавод.






Заканчваецца выстава матэрыяламі, прысвечанымі памяцi Мiхася Лынькова. Насамрэч iх вельмi шмат. Выходзiла нават некалькі тамоў успамiнаў пра М.Лынькова пад назвай "Святло яго душы". М.Танк, з якiм яны вельмi сябравалi, прысвяцiў памяцi Лынькова верш.





Цiкава

• Адзiн з малодшых братоў Мiхася – Рыгор – быў таксама лiтаратарам, паэтам, перакладчыкам, але жыццё яго абарвалася на вайне.

• Пасля вайны М.Лынькоў ажанiўся другi раз. У iх з жонкай было трое прыёмных дзяцей.

• Мiхась Лынькоў паставiў перад сабой задачу зрабiць панарамны паказ жыцця народа ў гады Другой Сусветнай вайны i напiсаў раман-эпапею "Векапомныя днi". Гэта раман у 4-х тамах (напачатку тамоў было 5, але таленавiты рэдактар Ян Скрыган скарацiў на цэлы том – ёсць такi факт). За яго Лынькоў атрымаў дзяржаўную прэмiю.

– Тут можна было б паставiцца даволi скептычна: раз дзяржпрэмiя, значыцца, усё вытрымана ў строга савецкiм духу і г.д. Але цiкава, што расiйскi пiсьменнiк Валерый Тарсiс, якi перакладаў яго творы i лiчыў сябе яго сябрам, напачатку 60-х выказваў дэсiдэнцкiя настроi i вельмi крытычна ставiўся да таго ладу, але нават ён лiчыў "Векапомныя днi" найлепшым творам пра вайну. Прычым, не толькiў беларускай, але i ўсёй савецкай лiтаратуры, – адзначае В.Жыбуль.

• "Мiколка-паравоз" i "Векапомныя днi" – два найбольш вядомыя творы, але ў Лынькова яшчэ ў канцы 20-х гг. выходзіла кніга "Гой". Назву ёй дало апавяданне, тэма якога – міжнацыянальныя адносіны паміж беларусамі i габрэямі у 20-я гг. Лынькоў тады звярнуўся да новай для сябе, але блізкай тэмы, бо першая яго жонка Хана Абрамаўна Аранкова была габрэйка.

Змест кнігі – стэрэатыпы, якія былі ў свядомасці прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцей (і заміналі сумеснаму шчасцю, калі гаворка пра закаханых). Гэта ў двух словах. Варта пачытаць!

Наступная выстава

Зараз рыхтуецца выстава, прысвечаная 90-годдзю беларускага кiно, i юбiлеям кiнарэжысераў Юрыя Тарыча i Уладзіміра Корш-Саблiна. Яе адкрыццё плануецца ў другой палове студзеня.

Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства
Адрес: ул. Кирилла и Мефодия, 4, Минск.
Время работы: понедельник – пятница 8.30 – 17.30.
Лучше позвонить и предупредить о визите. Если вахтерши внизу не пускают (с нами это было дважды), не обращайте внимания. Звоните – 327 11 88. Или на рабочий телефон директора Анны Вячеславовны Запартыко – 327–25–00.


Справка о проекте:

Организатором проекта "Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ" выступает национальная платежная система БЕЛКАРТ при информационной поддержке TUT.BY и Министерства культуры Республики Беларусь. Проект является социальным и создан с целью популяризации музейного дела Республики Беларусь. Его главная задача - информирование общественности о национальном и культурном наследии страны.
Все материалы проекта "Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ" >>>
 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запicка Шагала Пэну, лiтаратурныя творы пад грыфам "забаронена", залiковая кнiжка Алаiзы Пашкевiч (Цёткi) - усё гэта можна ўбачыць у Беларускiм дзяржаўным архіве-музеi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика