Фотафакт: у Мінску ўручылі «Залаты апостраф»
10.02.2015 17:15
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by Сёлета на сталічнай прасторы «ДК» прайшла дванаццатая літаратурная прэмія ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў». Адметнасцю конкурса з'яўляецца тое, што лаўрыятам можна стаць толькі адзін раз. За існавання прэміі яе ўзганароўваліся Васіль Быкаў, Алесь Разанаў, Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Уладзімір Някляеў ды іншыя беларускія пісьменнікі. У адрозненні ад мінулых гадоў арнізатары адмовіліся ад інтэрнэт-галасавання. «Залаты апострах 2015» правадзіўлася на трох наминацыях: «Проза», «Паэзія», «Дэбют» і спецыяльнай прэміяй Алеся Усені. Вёў падзею адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў» Анатоль Івашчанка. А ўручаў першым прэмію ў галіне прозы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. Лаўрыятам жа стаў журналіст Сяргей Дубавец за публікацыю «Вайна і мір. Справаздача». У намінацыі «Паэзія» пераможцам аказалася Людка Сільвона. Паэтка атрымала прэмію з рук старшыні СБП і галоўнага рэдактара «Дзеяслова» Барыса Пятровіча. За вялікі ўнёсак у развіццё сучаснай беларускай літаратуры ўзганараваны Ніл Гілевіч. Народны пісьменнік БССР па хваробе не змог прыйсці і узнагароду атрымаў яго сын Сяргей Нілавіч. За перамогу ў намінацыі «Дэбют» узнагародзілі паэта і музыку Мікіту Найдзёнава, якому яшчэ не споўнілася 25 год. Маладому лаўрыяту прэмію ўручыў паэт і празаік Уладзімір Някляеў. У перапынках паміж намінацыях выступалі музыкі, а таксама паэты Андрэй Хадановіч, Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Вярцінскі ды празаік і праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на сталічнай прасторы «ДК» прайшла дванаццатая літаратурная прэмія ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў».
|
|