Арлоў апублікаваў кнігу беларускай лацінкай
02.06.2015 13:30
—
Новости Культуры
|
У Мінску прайшла прэзентацыя ўнікальнай кнігі пісьменніка Ўладзіміра Арлова. Выданне "Patria Aeterna" адметнае тым, што яно выйшла на беларускай лацінцы.
У новай кнізе прадстаўленая проза Ўладзіміра Арлова, якая раней ужо друкавалася кірыліцай. Цяпер жа — беларускай лацінкай, якую пісьменнік вырашыў папулярызаваць. Назва кнігі перакладаецца з лацінскай мовы як "Радзіма вечная". На прэзентацыі ў мінскай галерэі "Ў" Уладзімір Арлоў падпісваў чытачам свае кнігі — таксама лацінкаю. Прэзентацыя адбылася ў межах заключных заняткаў курсаў "Мова нанова". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прэзентацыі ў галерэі "Ў" аўтар падпісваў чытачам свае кнігі - таксама лацінкаю. |
|