Памёр беларускі мастак Алег Луцэвіч
20.07.2015 09:20
—
Новости Культуры
|
Алег Вікенц'евіч Луцэвіч. Графік. Сябра Саюза мастакоў СССР. Нарадзіўся ў 1924, Беларусь.
Перад пачаткам ІІ Сусветнай вайны жыў у Пухавічах. Там застаўся ў акупацыі. Працаваў, наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Увесну 1943 году пайшоў у партызанскі атрад, які дзейнічаў у навакольных лясах. Да вызвалення Беларусі змагаўся з акупантамі, удзельнічаў у засадах, падрывах чыгункі, мастоў, хадзіў у выведку, паведамляецца ў фэйсбуку Адама Глобуса. Па вайне, з ліпеня 1944 быў адным з першых супрацоўнікаў музея Вялікай Айчыннай Вайны. Працуючы настаўнікам у Мастацкай вучэльні імя Глебава, стварыў вакол сабе кола вучняў, фанатычна аддадзеных мастацтву, людзей апантаных ідэяй служэння мастацтву. Меў надзвычайны дар захапіць ідэяў аб'емнага бачання і малявання, стварэння трохмернага малюнку. Шмат для каго з вучняў быў не проста настаўнікам, але духоўным гуру. Любіў жыццё, жанчын, Беларусь. Развітанне з мастаком і настаўнікам заўтра (панядзелак) па адрасе: Даўгінаўскі тракт 160А, с 12.00 да 13.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працуючы настаўнікам у Мастацкай вучэльні імя Глебава, стварыў вакол сабе кола вучняў, фанатычна аддадзеных мастацтву, людзей апантаных ідэяй служэння мастацтву.
|
|