ТОП-10 самых публікаваных пісьменнікаў БССР
30.07.2015 13:16
—
Новости Культуры
|
Колькі было выданняў у Якуба Коласа і Янкі Купалы? Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменнікаў савецкага пэрыяду? У каго з пісьменнікаў самыя вялікія наклады? Усе адказы можна знайсці ў новай
У БССР — у пэрыяд з 1918 па 1991 год — налічваецца больш за паўтысячы беларускіх пісьменнікаў, якія маюць ня менш за два выданні сваіх кніг. Самымі публікаванымі пісьменнікамі ў гэты пэрыяд былі Якуб Колас, Алесь Якімовіч, Янка Купала, Міхась Лынькоў, Максім Танк, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Змітрок Бядуля, Іван Шамякін і Кандрат Крапіва. Аднак, калі браць наклады, спіс будзе адрознівацца: Алесь Якімовіч, Якуб Колас, Артур Вольскі, Максім Танк, Васіль Зуёнак, Іван Шамякін, Аляксандр Росін, Змітро Бяспалы, Васіль Быкаў, Міхась Лынькоў. У гэты спіс, напрыклад, не трапляюць Янка Купала і Змітрок Бядуля, займаючы 11 і 12 месцы адпаведна. Крыніца дадзеных: Нацыянальная кніжная палата Беларусі. Цікавая акалічнасць: у савецкія часы і першыя гады незалежнасці Беларусі большасць выданняў былі беларускамоўныя. Пазней набраў абароты працэс русіфікацыі. Калі ў 1991 годзе было выдадзена 37 расейскамоўных кніг і 118 беларускамоўных, то ўжо ў 2013 годзе — 501 расейскамоўнае выданне супраць 343 беларускамоўных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У БССР - у пэрыяд з 1918 па 1991 год - налічваецца больш за паўтысячы беларускіх пісьменнікаў, якія маюць ня менш за два выданні сваіх кніг.
|
|