Віцебскія дзеці змогуць перапісвацца з мядзведзем Умкай - героем спектакля мясцовых лялечнікаў. 21.by

Віцебскія дзеці змогуць перапісвацца з мядзведзем Умкай - героем спектакля мясцовых лялечнікаў

16.09.2015 17:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі тэатр «Лялька» распачынае свой юбілейны, 30-ты сезон. Планамі на новы творчы год на прэс-канферэнцыі падзяліўся мастацкі кіраўнік калектыва Віктар Клімчук.


Віцебскія лялечнікі ўмеюць здзіўляць. Фота: vk.com

На люты запланавана прэм’ера спектакля «Умка» па аповесці класіка савецкай дзіцячай літаратуры Юрыя Якаўлева. Пастаноўку пра прыгоды белага мядзведзяняці зробіць Віктар Клімчук сумесна з мастачкай Наталляй Бурнас.

«Я падумаў, што нашым дзецям трэба новы герой. І ім можа стаць Умка. Казка перанясе ўсіх на Поўнач. Мы плануем таксама наладзіць сувязь з маленькімі гледачамі. Яны змогуць пісаць лісты да Умкі, у яго будзе свая пошта», — паведаміў Віктар Клімчук.

Мастацкі кіраўнік таксама лічыць, што Віцебску неабходны яшчэ адзін спектакль пра Марка Шагала, на гэты раз — лялечны. Хутчэй за ўсё, у аснову будзе пакладзена аўтабіяграфія майстра авангарднага жывапісу.

Першы раз пасля летняга перапынку тэатр адчыніць дзверы 27 верасня. Дадуць прэм’еру — спектакль па п’есе Міхаіла Барценева «Горад клоўна Піка». Гэта дэбют маладога рэжысёра Міхася Клімчука і мастачкі Дар'і Дубовік, студэнтаў Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

«Горад клоўна Піка» — нешта іншае, незвычайнае, такога ў «Ляльцы» яшчэ не было. У тэатр прыйшла моладзь, і яна прыносіць змены", — адзначыў мастацкі кіраўнік.

Яшчэ адна адметная падзея — вечарына «Містэрыя ў Белай панны», якая адбудзецца 31 кастрычніка. У праграме — ценявы тэатр, гатычны квэст, вогненнае шоў і паказ спектакля «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка». У групе тэатра разыграюць запрашальны білет на мерапрыемства для тых, хто дашле фотаздымак самай арыгінальнай маскі.

Увесну, на сваё 30-годдзе, артысты здзівяць гледачоў яркай канцэртна-гумарыстычнай праграмай. Падчас «Славянскага базару» тэатр ужо ў трэці раз прыме ўдзельнікаў праекта «Лялечны квартал».

Нагадаем, сёлета «Лялька» распачала продаж квіткоў праз інтэрнэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Я падумаў, што нашым дзецям трэба новы герой. І ім можа стаць Умка", - кажа мастацкі кіраўнік "Лялькі".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика