Папулярная навука па-беларуску запрашае на вывучэнне кінематыкі. Ужо ў чацвер
06.10.2015 16:46
—
Новости Культуры
|
![]() Як вядома ўсім, жыццё — гэта рух. Таму і варта пачаць яго вывучаць. Жыццё, вядома, не вывучым, а вось механічны рух паспрабуем. Ужо ў гэты чацвер, 8 кастрычніка, пройдзе наступная сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый па фізіцы ад « А пачнем мы менавіта з кінематыкі. Нагадаем яе асноўную задачу, пагаворым пра такія паняцці, як матэрыяльны пункт, цела і сістэма адліку, падкрэслім адрозненне перамяшчэння ад шляху, разгледзім таксама і графікі. Як заўсёды, лекцыя пройдзе ў простым і зразумелым кожнаму фармаце. Хочаце даведацца, якая частка кола рухаецца хутчэй за іншую? Калі так, то прыходзьце, каб даведацца, а калі ўжо ведаеце — каб упэўніцца. Будзем рады кожнаму з вас! Усіх чакаем у чацвер, 8 кастрычніка, 19.00, галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх, побач са ст.м. Міхалова). Уваход вольны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем яе асноўную задачу, пагаворым пра такія паняцці, як матэрыяльны пункт, цела і сістэма адліку, падкрэслім адрозненне перамяшчэння ад шляху, разгледзім...
|
|