Памёр пісьменнік Алесь Савіцкі
06.10.2015 16:20
—
Новости Культуры
|
![]() Мінулай ноччу на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Алесь Савіцкі, ганаровы грамадзянін горада Полацка і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта «Нарадзіўся Алесь Ануфрыевіч 8 студзеня 1924 года. Гэта па пашпарту. А па сапраўднасці - 8 студзеня 1925. У час вайны ён паправіў сабе дакумент, каб узялі ў партызаны. З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944−45 гг. удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пачаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе ў 1943 годзе", - піша Віктар Шніп пра Алеся Савіцкага на сваёй старонцы ў фэйсбуку. "Першае апавяданне «Рыбацкае шчасце» надрукаваў у 1948 годзе ў полацкай абласной газеце. Алесем Савіцкім напісана шмат цікавых твораў. Асаблівай папулярнасцю ў юных чытачоў карыстаецца аповесць-казка «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка». Разоў дзесяць мне давялося выступаць разам з Алесем Ануфрыевічам. Памятаецца, як гадоў дваццаць таму мы з ім ўдзельнічалі ў вялікім пасяджэнні ў АНБ Беларусі, дзе ішла размова пра сучасную літаратуру. Выступаючы, Алесь Савіцкі не толькі называў імёны тагачасных маладых творцаў, а натхнёна па памяці цытаваў вершы. Тады ён прысутных добра ўразіў, калі прачытаў верш Анатоля Сыса, бо раней усе думалі, што Савіцкі ведае творы толькі тых пісьменнікаў, якія займаюць пасады і працуюць у рэдакцыях. З Алесем Ануфрыевічам было добра пагаварыць пра цяперашняе жыццё, паўспамінаць пісьменнікаў, якія адыйшлі ў лепшы свет. З ім не адчувалася розніца ў гадах. Ён быў маладым сэрцам і душой". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулай ноччу на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Алесь Савіцкі. Ганаровы грамадзянін горада Полацка і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. |
|