У часопісе "Дзеяслоў" апублікаваны невядомы раней дзённік Караткевіча
20.10.2015 09:40
—
Новости Культуры
|
Дзённік, датаваны 1965−1966 гадамі, захоўваўся ў хатнім архіве патомкаў Уладзіміра Караткевіча. У рэдакцыю часопіса яго прынесла пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. У час напісання дзённіка Караткевіч працаваў над раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесцю «Чазенія». Як піша Ціхан Чарнякевіч для сайта Дзённік уяўляе сабой бухгалтарскі гросбух вялікага фармату, старонкі якога з абодвух бакоў запоўненыя круглым, вельмі чытэльным почыркам Караткевіча. Нямала месца ў дзённіку адведзена аўтарскім малюнкам. Яшчэ большую цікавасць выклікаюць яны таму, што ў час напісання дзённіка Караткевіч працаваў над раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесцю «Чазенія». Яшчэ адна важная частка дзённіка — падарожжа ва Уладзівасток разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Кляўко, дзякуючы якому з’явіўся раман «Чазенія» — «адзін з самых пранікнёных твораў пра каханне ў беларускай літаратуры». «Караткевіч фактычна пачынае пісаць „Чазенію“ ў дзённіку, запісваючы для памяці пейзажы прыродных запаведнікаў, але імя галоўнай гераіні аповесці ў побытавы аповед так і не трапляе», — трумачыць Ціхан Чарнякевіч. Пісьменнік часта запаўняў дзённік пасля нейкіх знагод, і Чарнякевіч гаворыць, што гэта фактычна самастойны літаратурны твор, дзе Караткевіч разважае пра беларускае асяроддзе, пытанні пісьменніцкай тэхнікі, праблемы планетарнага маштабу. Нямала старонак сшытку прысвечана і побытавым апісанням: жыццю і працы пісьменніка ў рагачоўскай хаце, расповедам пра паходы ў рэдакцыі літаратурных часопісаў, сустрэчам з пісьменнікамі і чыноўнікамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю часопіса яго прынесла пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. У час напісання дзённіка Караткевіч працаваў над раманам "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"... |
|