Каляндар "Не маўчы па-беларуску - 2016" ад "Будзьмы!" ужо можна набыць у кнігарнях
04.11.2015 19:10
—
Новости Культуры
|
Каляндар "Не маўчы па-беларуску!" ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" на новы 2016 год ужо ў кнігарнях. Пад новай вокладкай размешчана 366 (бо 2016 — высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар'і Мандзік. ![]() — Падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Натуральна, нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная версіі календара былі адзначаныя прафесійным журы на фестывалі "Аднак" і атрымалі прызавыя месцы, — каментуе Алена Макоўская, каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!". — Думаем, што сакрэт поспеху — і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць каляндар і на 2016 год, дапоўніўшы яго новымі цікавосткамі. Дызайнер Анатоль Лазар (студыя "Адліга"), аўтар ідэі календара, дадае: — Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы, натуральна, не сталі і падрыхтавалі аналагічнае выданне з актуалізацыяй на новы 2016 год. Як кажуць: "Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез" :) Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць. Па словах Дар'і Мандзік, аўтаркі малюнкаў, ідэя календара і праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай: — Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае. Дасяжная таксама мабільная версія календара для А друкаванае выданне можна знайсці ў беларускіх крамах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад новай вокладкай размешчана 366 (бо 2016 - высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар'і Мандзік.
|
|