12 снежня Tuzin.fm назаве «Герояў году-2015». 21.by

12 снежня Tuzin.fm назаве «Герояў году-2015»

08.12.2015 19:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлета партал Tuzin.fm адзначае 12-годзьдзе. Па традыцыі, у дзень супадзення магічных лічбаў 12.12 называюцца героі году ў беларускай музыцы — «Адкрыццё году» і «Гурт году». У кожнай з намінацый — па 7 прэтэндэнтаў.



Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў клубе «Пляцоўка-Хол», а найлепшых назавуць уладальнікі леташняй прэміі — гурт Leibonik, прызнаны «Адкрыццём-2014» і «Героі году-2014» — Dzieciuki.

Вядучымі «тузіноўскіх» канцэртаў абіраюцца знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы. Сярод іх былі ўжо Лявон і Ганна Вольскія, Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў. Сёлета прэмію правядзе Сяргей Філімонаў, вядучы культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо». Ён агучыць пераможцаў у намінацыях «Песня года», «Кліп года» і «Альбом года».

Напярэдадні прэміі адбыўся рэліз складанкі найлепшых беларускіх песень года — «Восьмы Прэм’ер Тузін»

Музычную праграму складуць гурты Zolki band, Angst, Pauline, Teleport, Navi, Re1ikt.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика